Цэнтральны (стадыён, Гомель): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
<!-- Планую скончыць рэдагаванне артыкула 25 жніўня -->
{{Стадыён
|назва = «Цэнтральны»
|выява = [[Выява:Стадион Центральный в Гомеле.JPG|300px|Стадыён «Цэнтральны»]]
|месцазнаходжанне = [[Беларусь]], [[Гомель]], пл.плошча Паўстання, 1
|пабудаваны = 1920-я
|рэканструяваны = 1999—2008
Радок 21 ⟶ 20:
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Напрыканцы 1990-х гадоў было прынята рашэнне аб капітальнай рэканструкцыі арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Гомельграмадзянпраект», аўтар праекта — С.А. Кацора. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна.
 
Праектам прадугледжвалася будаўніцтва чыста футбольнага стадыёна на 15 тысяч гледачоў (пазней умяшчальнасць была паменшана да 14 307 месцаў). Над усімі чатырма трыбунамі ўзведзены дах, усталяваныяз’явіліся асвятляльныя мачты. У Паўднёвай трыбуне былі абсталяваны распранальні для каманд і суддзяў, ложа для ганаровых гасцей, прэс-цэнтр. На заключным этапе рэканструкцыі ўсталяваныя сучаснае электроннае табло, падагрэў поля і сістэма арашэння, заменена дрэнажная сістэма. Падтрыбунныя плошчы былі адведзены пад адміністрацыйна-бытавыя, аздараўленчыя і камерцыйныя памяшканні.
 
У 2004 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва спартыўнай арэны. Стадыён «Цэнтральны» увайшоў у склад установы «Гомельскі цэнтральны спартыўны комплекс». 2 мая 2004 года свой першы матч на новай арэне згуляў футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]]. У чацвёртым туры чэмпіянату Беларусі ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] гамяльчане абыграліперамаглі віцебскі «Лакаматыў» (сучасная назва [[ФК Віцебск|«Віцебск»]]).
 
Наступная чарга будаўніцтва скончылася ў 2006. Падчас другога этапу рэканструкцыі мясцовы футбольны клуб «Гомель» працягваў гуляць на хатнім стадыёне. Афіцыйна новы спартыўны аб’ект быў уведзены ў эксплуатацыю ў лістападзе 2008 года. Футбольнай арэне прысвоена трэцяя катэгорыя УЕФА.
 
== Сучаснасць ==
Стадыён «Цэнтральны» неаднаразова прымаў матчы адборачных турніраў чэмпіянатаў свету і Еўропы па футболе з удзелам [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]]. 24 мая 2015 года на ім праходзіў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2014/2015|Кубке Беларусі 2014/2015]]. У гэтым матчы барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]] абыграў салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]]. Для наведвальнікаў на стадыёне працуюць трэнажорная зала, фітнес-зала, кафэ.
Пасля рэканстукцыі «Цэнтральны» стаў адной з самых сучасных арэн у Беларусі. Да таго ж, гэта быў адзіны (акрамя мінскай [[Стадыён «Дынама-Юні»|«Дарыды»]]) выключна футбольны стадыён (без бегавых дарожак).
 
[[13 кастрычніка]] [[2007]] года стадыён прыняў свой першы матч [[Зборная Беларусі па футболе|нацыянальнай зборнай Беларусі]], у якім Беларусь саступіла [[Зборная Люксембурга па футболе|Люксембургу]] з лікам 0:1. У 2013 годзе, пасля закрыцця на рэканструкцыю мінскага стадыёна [[Стадыён «Дынама», Мінск|«Дынама»]], «Цэнтральны» стаў асноўным стадыёнам, дзе зборная праводзіла сустрэчы адборнага турніру да [[Чэмпіянат свету па футболе 2014|чэмпіянату свету 2014]]. З 2014 года асноўнай арэнай зборнай стала новаадчыненая [[Барысаў-Арэна]].
 
У 2012 у рамках трэцяга адборачнага раўнда [[Ліга Еўропы УЕФА|Лігі Еўропы]] стадыён прымаў матч «Гомеля» з англійскім [[ФК Ліверпул|«Ліверпулам»]]. Для падрыхтоўкі да матчу газон на краях поля быў тэрмінова заменены на штучны. 29 студзеня 2015 года на пасяджэнні БФФ было вырашана правесці фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2014/2015|Кубка Беларусі 2015]] на стадыёне «Цэнтральны».
 
== Заўвагі ==