Розніца паміж версіямі "Чэхія"

21 байт дададзены ,  11 месяцаў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др
Дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Унітарная дзяржава, дзеліцца на 13 краёў. Сённяшня Чэхія ўспадкавала землі гістарычных рэгіёнаў [[Багемія]], [[Маравія]] і [[Чэшская Сілезія]]. Уваходзіць у ЕС, [[НАТА]], [[Шэнгенскае пагадненне]], [[АБСЕ]], [[Савет Еўропы]].
 
Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. 95 % жыхароў краіны — [[чэхі]], другі па колькасці заходнеславянскі народ. У рэлігійным складзе пераважаюць каталікі, але іх усяго 20 %, паколькі Чэхія вядомая як адна з найбольш [[атэізм|атэістычных]] краін свету. Урбанізацыя складае 71 %: у Празе жыве 1,3 млн чал, больш за 100 000 жыхароў маюць [[Брно]], [[Острава]], [[Пльзень]], [[Ліберац]], [[Оламаўц]].
 
Чэхія — эканамічна развітая краіна, высокапрыбытковая (паводле класіфікацыі [[Сусветны банк|Сусветнага банку]]) сацыяльна-арыентаваная рынкавая эканоміка. Першая дзяржава Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, прынятая ў [[Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця|Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця]] (1995). З 2004 года з’яўляецца сябрам [[ЕС]]. Чэхія прызнана адной з самых бяспечных краін свету.