Помнік Льву Сапегу (Слонім): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
}}
{{іншыя значэнні|Помнік Льву Сапегу}}
'''Помнік Льву Сапегу''' — помнік у [[Слонім]]е [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]] [[Беларусь|Беларусі]]. Размяшчаецца ў цэнтры горада, на [[плошча Леніна (Слонім)|плошчы Леніна]]. Прысвечаны выдатнаму палітыку, дыпламату і дзяржаўнаму дзеячу [[Леў Сапега|Льву Сапегу]]. Другі, пасля [[Помнік Льву Сапегу (Лепель)|лепельскага]], помнік Сапегу ў Беларусі.
 
Леў Сапега быў старостам слонімскім з [[1586]] года, пры ім Слонім актыўна развіваўся, стаў цэнтрам гандлю і рамёстваў. Былі пабудаваныя [[Слонімская ратуша|ратуша]], гандлёвыя рады, цэхі рамеснікаў, склаўся гістарычны цэнтр горада з брукаванымі вуліцамі, плошчамі і мастамі. Паводле яго хадайніцтва ў [[1591]] г. гораду было прысвоена [[Магдэбургскае права]], падараваны [[Герб Слоніма|герб]], на якім намаляваны леў, які трымае двойчы перакрыжаваную залатую з [[Ліс (герб)|родавага герба Сапегаў]]<ref name="zviazda">[http://zviazda.by/be/news/20190822/1566477873-u-slonime-ustanavili-pomnik-lvu-sapegu У Слоніме ўстанавілі помнік Льву Сапегу 22.08.2019]</ref>.
Радок 49:
 
Бронзавая скульптура ўстаноўлена [[22 жніўня]] [[2019]] года<ref name="belta"/>.
 
Бронзавая скульптура вышынёй 3,2 метра ўстаноўлена на невысокім п’едэстале з цёмна-чырвонага граніту. У адной руцэ Сапега трымае булаву — сімвал гетманскай улады. Першапачаткова меркавалася, што ў другой руцэ будзе тытульны аркуш [[Статуты Вялікага Княства Літоўскага|Статута Вялікага Княства Літоўскага]], але разам з гісторыкамі прыйшлі да высновы, што гэта павінна быць вытрымка з прывілею [[Жыгімонт III|Жыгімонта III]], якім ён надзяліў Льва Сапегу правам на выданне збору законаў княства. На аркушы змешчаны настпуны надпіс:
{{цытата|Жыгімонт Трэці, кароль польскі, вялікі князь літоўскі, даем гэты прывілей на выданне Статута Вялікага княства Літоўскага шляхетнаму Льву Сапегу, паколькі яго дабрадзейнасць, майстэрства і руплівасць у справах дзяржаўных нам былі паказаны і даказаны.}}
 
{{зноскі}}