Богуслаў Дворжак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
 
== Жыццё і творчасць ==
Вывучаў жывапіс у класе пейзажу [[Юліус Маржак|Юліуса Маржака]] пражскай Акадэміі мастацтваў у перыяд паміж 1889 і 1897 гадамі. З задавальненнем удзельнічаў у плэнерах, выездах на прыроду «на эскізы», якія арганізоўваліся яго настаўнікам. У мастацкім стаўленні найбольш блізка да яго стаялі яго аднакашнікі-студэнты [[Антанін СлавічэкСлавічак]] і [[Францішак Каван]], з якімі Дворжака звязвалі таксама сяброўскія адносіны.
 
Найбольш значныя працы Б. Дворжака складаліся ў афармленні будынка пражскага [[Нацыянальны музей, Прага|Нацыянальнага музея]] на мяжы [[XIX]]—[[XX]] стагоддзяў — замову на яго атрымаў яшчэ Юліус Маржак у 1895 годзе, аднак з прычыны цяжкай хваробы не змог яго самастойна выканаць. Сумесна з дачкой Маржака, Жазэфінай (Пепай) Маржаковай, Б. Дворжак ствараў насценны жывапіс на тэмы з [[Гісторыя Чэхіі|чэшскай гісторыі]]. Мастак быў адным з выбітных вучняў Ю. Маржака, пісаў у рэалістычным стылі. Вядомы таксама сваімі выявамі раслін і грыбоў.