Зоська Верас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
[[Выява:Zos'ka Veras.jpg|thumb|200px|left|З. Верас у сцэнічным касцюме. 1913 год]]
 
Нарадзілася ў сям'і вайскоўца Антона Сівіцкага і Эміліі Садоўскай, якія паходзілі з Гарадзеншчыны<ref name="ГВ">[https://web.archive.org/web/20100915214012/http://www.zbsb.org/lib/index.php?option=com_alblib&view=article&id=187 Галіна Войцік. ЗОСЬКА ВЕРАС. СЭРЫЯ «ПАРТРЭТЫ ВІЛЕНЧУКОЎ»]</ref>, у 1892 годзе. Як і ў шмат якіх шляхецкіх сем'ях, дома размаўлялі па-польску<ref name="ГВ"/><ref name="ЗВ">[http://kuferak.iatp.by/text01.htm Зоська Верас. З АЎТАБIЯГРАФII]</ref>.
 
Гісторык [[Генадзь Каханоўскі|Г. Каханоўскі]] зацікавіўся постаццю прадзеда Людвікі Сівіцкай Iгната Кулакоўскага, які яшчэ ў 1834 г. у пісьме на імя расійскага міністра асветы пісаў пра неабходнасць даць беларускаму народу адукацыю «с учётом национальной самобытности здешних людей». Праўнучка захавала дыплом аб выбранні даследчыка беларускіх старажытнасцей i педагога І. Кулакоўскага сябрам Навуковага таварыства ў Даніі. Ён меў гонар таксама быць сябрам навуковых таварыстваў у Вільні, Варшаве, Пецярбургу<ref name="ГВ"/>.