Зоська Верас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
 
== Біяграфія ==
[[File:Fabijan Shantyr.jpg|thumb|150px|[[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіян Шантыр]]]]
 
Пачатковую адукацыю, у тым ліку і музычную, атрымала ад бацькоў<ref name="ЗВ"/><ref name="СГП">[http://ggau.by/nowosti/staraya-grodzenskaya-patryjotka-zoska-veras.html Старая Гродзенская патрыётка Зоська Верас!]</ref>, а ў 1904 паступіла ў прыватнае гандлёвае вучылішча Л. Валадкевіч у [[Кіеў|Кіеве]]. У 1905 жыла ў [[Луцк|Луцку на Валыні]]. Пасля смерці бацькі ў 1908 пераехала разам з маці ў радавы маёнтак Альхоўнікі (па іншых крыніцах — маёнтак Крыштапарова) [[Сакульскі павет|Сакольскага павета]]. Скончыла прыватную жаночую гімназію Кацярыны Баркоўскай, якая мясцілася ў камяніцы Стэфана Баторыя ў [[Гродна|Гродне]] (1912), 10-месячныя садоўніцка-агародніцка-пчалярскія курсы<ref name="СГП"/> і 6-тыднёвыя ваенныя санітарныя курсы ў [[Варшава|Варшаве]] (1914).
[[File:Fabijan Shantyr.jpg|thumb|150px|злева|[[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіян Шантыр]]]]
 
3 1915 у Мінску. Працавала сакратаркай у [[Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны|Мінскім аддзеле Беларускага таварыства дапамогі пацярлелым ад вайны]], [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускім нацыянальным камітэце]], у [[Цэнтральная рада беларускіх арганізацый 1917|Цэнтральнай радзе беларускіх арганізацый]], [[Беларуская Сацыялістычная Грамада, 1902|Беларускай сацыялістычнай грамадзе]]. У тым жа годзе пазнаёмілася з [[Фабіян Гіляравіч Шантыр|Фабіянам Шантырам]], які быў на 5 гадоў старэйшы за яе<ref name="ФФ">[http://nn.by/index.pl?theme=nn/2005/18&article=hi-li-fabijan Фабіян! Фабіян!..]</ref>. У іх завязаліся рамантычныя адносіны. Фабіян жыў у [[Бабруйск]]у, але часта наведваўся ў [[Мінск]]. Ён удзельнічаў у рабоце клуба «[[Беларуская хатка (Мінск)|Беларуская хатка]]» ў 1916—1917 і быў актыўна залучаны ў грамадскім жыцці. Зоська таксама наведвала яго ў Бабруйску, нават пасля арышту Фабіяна, які адбыўся ў 1918 годзе, у выніку чаго Шантыр апынуўся ў [[Бабруйская крэпасць|Бабруйскай крэпасной турме]]. У сваіх лістах і ўспамінах З. Верас называе Ф. Шантыра мужам, але пабрацца ім, на жаль, не выпала<ref name="ФФ"/>. У лісце да [[Ванда Лявіцкая|Ванды Лявіцкай]] Зоська ўскладае віну за гэта на [[Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч|Р. А. Зямкевіча]], які, паводле аўтаркі ліста, узвёў паклёп на яе ў вачах Ф. Шантыра<ref name="ФФ"/>.