Цэнтральны (стадыён, Гомель): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 19:
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. Напрыканцы 1990-х гадоў было прынята рашэнне аб капітальнай рэканструкцыі арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «Гомельграмадзянпраект», аўтарам праекта з’яўляецца С.А. Кацора. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна.
 
Праектам прадугледжвалася будаўніцтва чыста футбольнага стадыёна, разлічанага на 15 тысяч гледачоў (пазней умяшчальнасць была паменшана да 14 307 месцаў). Над усімі чатырма трыбунамі ўзведзены дах, з’явіліся асвятляльныя мачты. У паўднёвай трыбуне былі абсталяваны распранальні для каманд і суддзяў, ложа для ганаровых гасцей, прэс-цэнтр. На заключным этапе рэканструкцыі ўсталяваныя сучаснае электроннае табло, падагрэў футбольнага поля і сістэма арашэння, заменена дрэнажная сістэма. Падтрыбунныя плошчы былі адведзены пад адміністрацыйна-бытавыя, аздараўленчыя і камерцыйныя памяшканні.
 
У 2004 годзе скончылася першая чарга будаўніцтва спартыўнай арэны. Стадыён «Цэнтральны» увайшоў у склад установы «Гомельскі цэнтральны спартыўны комплекс». 2 мая 2004 года свой першы матч на новай арэне згуляў футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]]. У чацвёртым туры чэмпіянату Беларусі ў [[Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе|Вышэйшай лізе]] гамяльчане перамаглі віцебскі «Лакаматыў» (сучасная назва [[ФК Віцебск|«Віцебск»]]).