Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 89:
 
== Скандал з выключэннем Паўла Севярынца ==
З [[2014]] года [[Павел Севярынец]], які быў прыняты за кнігу «Лісты з лесу» ў [[2007]] годзе, калі адбываў пакаранне «хіміяй» у Малым Сітне, прынцыпова не плаціў членскія ўнёскі ў Беларускі ПЭН-Цэнтр, аргументуючы гэта тым, што ён хрысціянін і не бачыць для сябе магчымасці падтрымліваць, у тым ліку фінансава, мерапрыемствы, звязаныя з [[прапаганда гомасексуалізму|прапагандай гомасексуальнага ладу жыцця]] пад эгідай арганізацыі. [[15 студзеня]] [[2019]] года ён быў выключаны з арганізацыі<ref name="nn-выключэнне">[https://nn.by/?c=ar&i=229330 Севярынца выключылі з ПЭН-Цэнтра за нясплату ўнёскаў. А ён вінаваціць арганізацыю ў гей-прапагандзе]</ref>, але паведамлена пра выключэнне яму было толькі ў красавіку<ref>https://belisrael.info/?p=19212</ref>. Як прызнавалася Таццяна Нядбай, рашэнне было складаным і не было адзінагалосным, абмяркоўвалася цягам некалькіх сустрэч Рады<ref name="nn-выключэнне"/>. Апроч Севярынца, за няплату ўнёскаў з цэнтра выключылі таксама [[Глеб Лабадзенка|Глеба Лабадзенку]] і [[Сяргей Шапран|Сяргея ШапранШапрана]]а<ref name="svaboda-марксізм"/>.
 
[[22 кастрычніка]] [[2019]] года Севярынец заявіў, што Беларускі ПЭН-цэнтр захапілі радыкальныя адэпты {{нп5|Культурны марксізм|культурнага марксізму|ru|Культурный марксизм}}, якія на дух не пераносяць хрысціян і займаюцца прапагандай [[ЛГБТ]]<ref name="svaboda-марксізм">[https://www.svaboda.org/a/30232278.html «Гей-лобі і марксісты»: Павал Севярынец абвінаваціў ПЭН-цэнтар у «ганеньні на хрысьціян». Што там адказалі]</ref>. Заснавальнікам «лявацкага гнязда», на ягоную думку, стаў літаратар [[Андрэй Хадановіч]], яго памагатым — [[Павел Анціпаў]] (брат [[Нікалай Анціпаў|Ніка Анціпава]], заснавальніка ЛГБТ-сайта [[Makeout.by]]), да іх жа прылічыў [[Анка Упала|Анку Упалу]], [[Уладзімір Лянкевіч|Уладзіміра Лянкевіча]] і масона [[Сяргей Дубавец|Сяргея Дубаўца]]<ref>[https://krynica.info/be/2019/10/22/kulturny-marksizm-i-yago-kamisary/?fbclid=IwAR2wwiJts4Pc6-ZAQ3j6QnHHD9a28Upd8ug133_I9gMy2hOEFJspME136pE Культурны марксізм і яго камісары]</ref>. Палітык абвінаваціў кіраўніцтва цэнтра у тым, што яны не прынялі шасцёхшасцярых літаратараў у свой склад, бо тыя з’яўляюцца хрысціянамі, у тым ліку [[Яўген Зубовіч|Яўгена Зубовіча]], [[Павел Булаты|Паўла Булатага]], [[Алесь Гелагаеў|Алеся Гелагаева]], [[Уладзімір Бруй|Уладзіміра Бруя]], [[Антоній Бокун|Антонія Бокуна]], [[Ганна Станіславенка|Ганну Станіславенку]]<ref name="svaboda-марксізм"/>.
 
[[26 кастрычніка]] [[2019]] года на з’ездзе Беларускага ПЭН-цэнтра ў [[Палац мастацтва (Мінск)|Палацы мастацтва]] была разгледжана заява Паўла Севярынца, які сплаціў унёскі і прасіў яго аднавіць у сяброўстве. Ён заявіў, што свой што ліст пісаў эмацыйна, але ідэалогію [[фемінізм]]у, [[гендар]]а, [[гей-прапаганда|гей-прапаганду]] лічыць шкоднымі<ref name="svaboda-аднавіў">[https://www.svaboda.org/a/30237688.html Зьезд аднавіў сяброўства Сяргея Шапрана, Сямёна Букчына і Паўла Севярынца ў ПЭН-Цэнтры]</ref>. 27 з 59 зарэгістраваных на сходзе удзельнікаў (т.б. менш за палову) прагаласавалі супраць вяртання Севярынца ў члены ПЭН-цэнтра, рашэнне Рады аб яго выключэнні было адменена. Па ўспамінах прысутных, фармулёўкі галасавання некалькі разоў мяняліся вядучым сходу [[Лявон Баршчэўскі|Лявонам Баршчэўскім]] і былі даволі складанымі, што прывяло да блытаніны і неразумення, за што галасуюць. У зале падняўся крык, незадаволеныя запатрабавалі перагаласавання, але Баршчэўскі заявіў, што гэта не прадугледжана статутам. Перакладчык [[Ігар Крэбс]] заявіў Севярынцу, што «гэта вайна! Вы яе зараз бачыце. Вы прывялі свой батальён на вайну, а не на стваральную працу». Людзі пачалі пакідаць залу, здымаючы сваю рэгістрацыю. Пасля частка незадаволеных вярнулася ў залу<ref name="euroradio1">[https://euroradio.fm/pen-geyt-vyartanne-bludnaga-sevyarynca-nasuperak-kulturnym-marksistam ПЭН-ГЕЙт: вяртанне блуднага Севярынца насуперак «культурным марксістам»]</ref>.
 
[[Алесь Бяляцкі]] прапанаваў стабілізаваць ПЭН старымі праверанымі кадрамі, [[Уладзімір Арлоў]] выступіў з прапановай выбраць старшынёй [[Святлана Алексіевіч|Святлану Алексіевіч]]. Таццяна Нядбай узяла самаадвод і адмовілася абірацца на пасаду кіраўніка арганізацыі, у безальтэрнатыўным галасаванні перамагла Алексіевіч<ref name="euroradio1"/>.
 
У той жа дзень пісьменнік [[Альгерд Бахарэвіч]] заявіў пра выхад з Беларускага ПЭН-центра. У расколе Беларускага ПЭН-центра пісьменнік вінаваціць Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага і іншых, хто выступіў за тое, каб вярнуць сяброўства ў арганізацыі Паўлу Севярынцу<ref name="euroradio2">[https://euroradio.fm/baharevich-vyhodzic-z-belaruskaga-penu-sa-mnoy-nekalki-dzyasyatkau-chalavek Бахарэвіч выходзіць з беларускага ПЭНу: «Са мной некалькі дзясяткаў чалавек»]</ref>:
{{цытата|Беларускага ПЭНа больш няма [...] Вы ператварылі яго ў пасмешышча. Я з ПЭНу выходжу, а са мной яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек. Выдатнае дасягненне. Ура!}}
 
{{зноскі}}