Беларускі ПЭН-цэнтр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 103:
[[29 кастрычніка]] [[2019]] года адбыло пасяджэнне Рады ПЭН-цэнтра. Напярэдадні пратэст супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі і ягоных «[[цемрашальства|цемрашальскіх]] поглядаў» падпісалі 36 сяброў арганізацыі (усяго ў арганізацыі 112 сяброў). На пасяджэнне былі запрошаныя тыя сябры, што выступалі супраць знаходжання Севярынца ў арганізацыі, сам Севярынец запрошаны не быў. Рада ПЭН-цэнтра зноў разгледзела справу Севярынца і выключыла яго з арганізацыі. Большасць сябраў Рады не пагадзіліся з прапановай новаабранай старшыні [[Святлана Алексіевіч|Святланы Алексіевіч]] аб часовым прыпыненні сяброўства, альбо аб перанясенні разгляду на [[31 кастрычніка]], бо на 29 кастрычніка выпала [[ноч расстраляных паэтаў|«ноч расстраляных паэтаў»]] — гадавіна забойства ў [[1937]] годзе больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ў час [[сталінскія рэпрэсіі|сталінскіх рэпрэсій]]. Рашэнне агучыла Алексіевіч<ref name="дубль2"/>:
{{цытата|Мы ідзем да свабоды, мы прынялі гэтае рашэнне, мы хочам пачынаць жыць інакш, без усялякіх гульняў. Мы выключылі Паўла Севярынца. Калі эліта бездапаможная, нам трэба станавіцца нейкай сілай.}}
 
Першая намесніца старшыні ПЭН-цэнтра [[Таццяна Нядбай]] паведаміла, што падставай для выключэння сталі парушэнні статуту Беларускага ПЭН-цэнтра і Міжнароднага ПЭН-клуба. Адзначалася, што Севярынец зневажаў гонар арганізацыі, выказваў абразлівае і варожае стаўленне да кіраўніцтва, наўмысна фальсіфікаваў і скажаў інфармацыю дзеля прыватных мэтаў, публічна і сістэматычна дыскрымінаваў сацыяльную групу ЛГБТК+<ref name="euroradio2"/>.
 
Павал Севярынец палічыў, што ягонае выключэнне ў «Дзень расстраляных паэтаў» невыпадковае<ref name="дубль2">[https://www.svaboda.org/a/30242575.html Нэрвы, спрэчкі і сьлёзы. Як Севярынца выключалі з ПЭН-цэнтру]</ref>:
{{цытата|Каля рэстарацыі [[Поедем-поедим|«Поедем-поедим»]] за паўтара года нам таксама часта кідалі ў твар: «Мало вас стрелялі!» «Выключыць», выдаліць, выціснуць хрысціянаў зь беларускай культуры не атрымаецца — гэта нават бальшавікам з іх чырвонай імперыяй не ўдалося.}}
 
[[30 кастрычніка]] [[2019]] года Беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў незалежную экпертызу адкрытага ліста Паўла Севярынца «Культурны марксізм і яго камісары», звернутага да сяброў арганізацыі напярэдадні з’езда арганізацыі [[26 кастрычніка]]. Экпертыза была праведзена Віялетай Ермаковай з арганізацыі «Журналісты за талерантнасць». У экспертызе гаварылася, што непасрэдна ў тэксце дыскрымінуецца толькі [[ЛГБТ-супольнасць |супольнасць ЛГБТК+]], Севярынец мяркуе, што абарона правоў гэтай супольнасці не ўласцівая беларусам і навязаная звонку, гома- і бісексуальныя стасункі ненатуральныя і амаральныя, а з’яўленне ЛГБТК+ у публічнай прасторы непажаданае<ref name="euroradio2">[https://euroradio.fm/pen-centr-apublikavau-ekspertyzu-lista-paula-sevyarynca ПЭН-цэнтр апублікаваў экспертызу ліста Паўла Севярынца]</ref>.
 
{{састарэла}}