Пётр Антонавіч Крачэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
| пераемнік = [[Васіль Захарка]]
}}
'''Пётр (Пётра) Антонавіч Крачэўскі (Крэчэўскі)''' ([[7 жніўня]] [[1879]], в. [[Дубна (Мастоўскі раён)|Дубна]]<ref name="racyja">{{cite web|url =https://www.racyja.com/hramadstva/90-gadou-z-dnya-smertsi-pyotry-krechauskaga/ |title = 90 гадоў з дня смерці Пётры Крэчаўскага|author = |authorlink = |date = |publisher = racyja.com|language = |archiveurl = https://web.archive.org/web/20191112141636/https://www.racyja.com/hramadstva/90-gadou-z-dnya-smertsi-pyotry-krechauskaga/|archivedate = 12-11-2019|accessdate = 12-11-2019}}</ref>, цяпер [[Гродзенская вобласць]], [[Беларусь]] — {{ДС|8|3|1928}}, {{МС|Прага|у Празе|}}) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў вёсцы [[Дубна (Мастоўскі раён)|Дубна]] [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерні]] ў сям’і вясковага [[Дзяк|дзяка]] Антона Крачэўскага, які служыў у адным з [[Праваслаўе|праваслаўных]] прыходаў у [[Кобрынскі павет (Расійская імперыя)|Кобрынскім павеце]] Гродзенскай губерні<ref name="racyja"/>.
 
Атрымаў пачатковую адукацыю ў [[Верхалессе|Верхалескай]] школе Кобрынскага павета, вучыўся ў [[Жыровіцы|Жыровіцкім]] духоўным вучылішчы. Пасля паступіў у [[Літоўская духоўная семінарыя|Літоўскую духоўную семінарыю]] ў [[Вільнюс|Вільні]], якую скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у [[Беластоцкі павет (Расійская імперыя)|Беластоцкім]] і [[Ваўкавыскі павет (Расійская імперыя)|Ваўкавыскім паветах]]<ref name="racyja"/>. У 1909—1914 гадах працаваў у Віленскім дзяржаўным банку.
 
Перад [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайной]] працаваў настаўнікам на Беласточчыне, у [[Ялоўка (гміна Міхалова)|Ялоўцы]]<ref name="racyja"/>. З 1914 года на вайсковай службе. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]] 1917 года старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў.
 
Дэлегат [[Першы Усебеларускі з’езд|Усебеларускага з’езда]] 1917 года. У 1918 годзе ў складзе [[Народны Сакратарыят Беларусі|Народнага сакратарыята Беларусі]], дзяржаўны кантралёр, народны сакратар фінансаў, народны сакратар гандлю і прамысловасці. Узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату. Адзін з лідараў [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў]].