Бурса (горад): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 51:
|add3 =
}}
Бурса ({{lang-tr|Bursa}}), горад на паўночным захадзе [[Анатолія|Анатоліі]], чацвёрты па велічыні ў [[Турцыя|Турцыі]] пасля [[Стамбул]]а, [[Анкара|Анкары]] і [[Ізмір]]а, адміністрацыйны цэнтр [[Правінцыя Бурса|аднаіменнай правінцыі]]. Бурса — адзін з найбольш развітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Размешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Улудаг.
 
З [[395]] па [[1326]] горад належаў [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]], у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. У [[1326]]—[[1365]] — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам [[1920]] акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы [[1922]], з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.
 
Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы ФІАТ і Рэно, шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей (Бош і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю [[шоўк]]ам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў [[Вялікі шоўкавы шлях]]. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада.