Бурса (горад): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 55:
З [[395]] па [[1326]] горад належаў [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]], у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць [[Асманская імперыя|Асманскай імперыі]]. У [[1326]]—[[1365]] — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам [[1920]] акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы [[1922]], з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.
 
Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы [[FIAT]] і [[Renault]], шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей ([[Bosch]] і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю [[шоўк]]ам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў [[Вялікі шоўкавы шлях]]. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада. Бурса таксама з'яўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).