Кадава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
Сем'і аб'яднаны ў экзагамныя роды ''ока''. [[Шлюб]]ы паміж сваякамі з аднаго роду строга забароненыя. Выключэннем могуць быць шлюбы паміж дзецьмі брата і сястры, але не паміж дзецьмі двух братоў або дзвюх сясцёр. Вяселле гуляецца без святара. Удовам дазваляецца ўдзельнічаць у святах і выходзіць замуж паўторна. Дзіцячыя шлюбы не практыкуюцца. У мінулым быў вядомы звычай братэрскай [[паліандрыя|паліандрыі]].
 
Традыцыйная мужчынская [[вопратка]] ўключае вузкія белыя [[штаны]] і доўгія кафтаны з запахам на левы бок. Жаночы строй складаецца з [[кашуля|кашулі]] з высокім каўняром і доўгімі рукавамі, а таксама [[Сары (вопратка)|сары]] і часам [[шоўк|шаўковай]] [[хустка|хусткі]]. Аднак такое адзенне апранаюць толькі ў святочныя дні.
 
Кадава адрозніваюцца ад суседзяў правам на нашэнне [[зброя|зброі]]. У мінулым нараджэнне сына абавязкова віталі стрэлам з [[гармата|гарматы]]. У нашы дні зброя выкарыстоўваецца ў шматлікіх [[рытуал]]ах. Найбольш папулярнае свята ''путхары'', прысвечанае збору рысу.