Кшатрыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
Згодна гімну X.XC [[Рыгведа|Рыгведы]]<ref>[https://www.sacred-texts.com/hin/rigveda/rv10090.htm Rig Veda: Rig-Veda, Book 10: HYMN XC. Puruṣa]</ref> пры ахвярапрынашэнні першачалавека Пурушы [[бог|багі]] зрабілі з яго вуснаў [[брахманы|брахманаў]], з рук — кшатрыяў (або раджаў), са сцёгнаў — [[вайш'і|вайш'яў]], з ног — [[шудры|шудраў]]. Такім чынам, кшатрыі з'яўляліся другой па значнасці варнай пасля брахманаў. У [[Законы Ману|законах Ману]]<ref>[https://www.sacred-texts.com/hin/manu/manu08.htm The Laws of Manu VIII]</ref> высакародны статус кшатрыяў падкрэсліваўся не толькі сацыяльнымі прывілегіямі ў параўнанні з вайш'ямі і шудрамі, але таксама такімі атрыбутамі, як калясніца і [[Конь свойскі|коні]]. У індуізме кшатрыяў прылічаюць да ''[[двіджа]]'' (літаральна «двойчы народжаных»)<ref>[https://www.newworldencyclopedia.org/entry/Twice-born Twice-born]</ref>, паколькі яны абавязаны прайсці абрад [[ініцыяцыя|ініцыяцыі]] пры пераходзе ў дарослы стан.
 
Традыцыйна касты кшатрыяў фарміраваліся на поўначы [[Індыйскі субкантынент|Індыйскага субкантынента]], дзе ў старажытнасці адбывалася рассяленне [[Арыі|індаарыяў]]. У іншых мясцінах, куды індуісцкія вераванні прыйшлі пазней, грамадства звычайна падзялялася на варны брахманаў і шудраў. Прыкладам таму з'яўляецца поўдзень [[Індыя|Індыі]]<ref>[https://books.google.by/books?id=VncomfRVVhoC&pg=PA33&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false Alf Hiltebeitel, The cult of Draupadī: Mythologies : from Gingee to Kurukserta, Volume 1]</ref>. Выхадцы з гэтага рэгіёна набылі статус кшатрыяў у позні перыяд. Так, вялікі вайскаводзец [[Шываджы]] толькі пасля другой спробы здолеў у [[1674]] г. дамагчыся ад брахманаў прызнання маратхаў кшатрыямі. Каста ваніяраў з [[Тамілнад]]а замацавала высакародны статус толькі ў [[Брытанская Індыя|каланіяльны перыяд]] і да сёй пары з'яўляецца адзінай з варны кшатрыяў у сваім штаце.
 
{{зноскі}}