Гарадок (Маладзечанскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 79:
 
Як згадвае мясцовы краязнаўца Аляксей Жахавец, Гарадок быў збольшага яўрэйскім мястэчкам. Да вайны ў Гарадку, згодна перапісу, жыло 1095 [[яўрэі ў Беларусі|яўрэяў]]. Пасля вайны засталося дзве сям'і: Гіршы Бермана і Янкеля Авербуха. Яны выжылі «дзякуючы» таму, што да вайны былі сасланыя ў сталінскія лагеры, і вярнуліся ў Гарадок толькі пасля вайны. У мястэчку існавала [[гета]] з сакавіка па ліпень 1942 года. Пры ліквідацыі гета частку працаздольных яўрэяў адправілі ў лагер у [[Краснае (Маладзечанскі раён)|Краснае]], астатніх знішчылі. Большасць яўрэяў на машынах вывезлі за вёску, дзе расстралялі, а пасля спалілі. Тых яўрэяў, што адмаўляліся або не маглі самастойна пакінуць гета, забівалі проста ў вёсцы<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=231687 nn.by]</ref>.
 
У 1973 годзе да Гарадка далучана вёска [[Доўцавічы]]<ref>Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).</ref>.
 
== Насельніцтва ==