Бастунскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Басту́нскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Воранаўскі раён|Воранаўскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок [[Бастуны]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як '''Тракельскі сельсавет''' у складзе [[Лідскі раён|Лідскага раёна]] [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Тракелі (Воранаўскі раён)|Тракелі]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 3 красавіка 1959 года сельсавет перададзены Воранаўскаму раёну, у склад сельсавета з [[Бердаўскі сельсавет|Бердаўскага сельсавета]] Лідскага раёна перададзены населеныя пункты [[Кадаўбы]], [[Левашы (Лідскі раён)|Левашы]], [[Меляшы (Лідскі раён)|Меляшы]], [[Пашкі (Лідскі раён)|Пашкі]], [[Сліжы (Лідскі раён)|Сліжы]], [[Сангайлы|Сугайлы]], [[Такары (Лідскі раён)|Такары]] і [[Цвермы]], да сельсавета далучана частка скасаванага [[Гервянікаўскі сельсавет|Гервянікаўскага сельсавета]] Лідскага раёна<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.</ref>. 11 студзеня 1966 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Пажыжмаўскі сельсавет|Пажыжмаўскага сельсавета]] (8 населеных пунктаў: [[Абрамаўшчына (Воранаўскі раён)|Абрамаўшчызна]], [[Вайцяшуны]], [[Дайноўка (Воранаўскі раён)|Дайноўка]], [[Лаўцуны]], [[Малыя Германішкі]], [[Маркаўшчызна]], [[Мікянцы]], [[Поліпніца]])<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).</ref>. 19 красавіка 1973 года перайменаваны ў склад сельсавета з [[Пагародненскі сельсавет|Пагародненскага сельсавета]] перададзены населеныя пункты [[Балотнікі (Воранаўскі раён)|Балотнікі]], [[Бальсі]], [[Бастуны]], [[Вяканцы]], [[Занюны]], [[Лапацішкі (Бастунскі сельсавет)|Лапацішкі]], [[Рачкуны]], [[Сакалы (Воранаўскі раён)|Сакалы]] і [[Цёмны Дол]], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бастуны, а сельсавет перайменаваны ў Бастунскі сельсавет<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1446 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 80,0 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 15,4 % — [[беларусы]], 3,5 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.