Чапаеўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Чапа́еўскі сельсаве́т''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Верхнядзвінскі раён|Верхнядзвінскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Цэнтр — пасёлак [[Чапаеўскі (Верхнядзвінскі раён)|Чапаеўскі]].
 
Утвораны 20 жніўня 1924 года як '''Кісялёўскі сельсавет''' у складзе [[Асвейскі раён|Асвейскага раёна]] [[Полацкая акруга|Полацкай акругі]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Кісялі (Верхнядзвінскі раён)|Кісялі]]. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску [[Буды (Верхнядзвінскі раён)|Буды]]. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — [[Полацкая вобласць|Полацкай вобласці]], з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе [[Дрысенскі раён|Дрысенскага раёна]], які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 22 снежня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Красоўскі сельсавет|Красоўскага сельсавета]]. 14 красавіка 1962 года сельсавет перайменаваны ў Чапаеўскі, цэнтр перанесены ў пасёлак Чапаеўскі<ref>Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).</ref>. У 1971 годзе скасавана вёска [[Краснава]]<ref>Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).</ref>. 31 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Лісненскі сельсавет|Лісненскага сельсавета]]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Асвейскі сельсавет|Асвейскага сельсавета]]<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913v0060692&p1=1 Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 626 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 88,8 % — [[беларусы]], 9,6 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.