Асраена: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — ru:Осроена
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 9:
Пры [[Абгар I|Абгары I]] Асраена некаторы час уваходзіла ў склад [[Вялікая Арменія|армянскай дзяржавы]] [[Тыгран II|Тыграна II]]. Яго пераемнік [[Абгар II]], падтрымліваў рымлян у іх вайне супраць Парфіі, якая ўспыхнула ў [[54 да н.э.]] Рымскія крыніцы сцвярджалі, што менавіта ён, быў галоўным віноўнікам цяжкага паражэння [[Крас]]а летам [[53 да н.э.]] у [[бітва пры Карах|бітве пры Карах]]. Насуперак меркаванню армянскага цара [[Артавазд II|Артавазда II]], які прапанаваў для ўварвання ў Парфію абыходны шлях праз [[Вялікая Арменія|Арменію]], Абгар раіў, каб рымская армія ішла напрасткі — праз бязлюдны Месапатамскі стэп. У выніку рымская армія была акружана парфянскай конніцай і цалкам знішчана. Пасля гэтай перамогі, Абгар II быў пакараны смерцю па загадзе парфянскага цара.
 
Пры Абгары VII, які кіраваў напачатку [[II стагоддзе|II]] стагоддзя, пры імператары [[Траян]]е, пачалася новая рымска-парфянская вайна. Абгар адзін з першых перайшоў на бок рымлян, і выслаў насустрач Траяну свайго сына Ерванда. Гэты юнак здабыў ласку імператара, і Траян вырашыў захаваць Эдэскае царства. Аднак калі ў [[116]] годзе Траян пакінуў Месапатамію, тут успыхнула антырымскае паўстанне. Абгар VII як саюзнік Рыма быў забіты сваімі падданымі. У [[117]] годзе Эдэса была захоплена рымскім войскам, якія моцна разбурылі горад. Па рашэнні рымлян, царом быў пастаўлены рымскі саюзнік — парфянскі царэвіч Парфамаспат.
 
У [[123]] годзе па патрабаванні свайго бацькі Ароза, Парфамаспат павінен быў пакінуць [[Эдэса|Эдэсу]], у якой (у асобе Ману VII) была адноўлена ранейшая арабская дынастыя. Наступны цар, Ману VIII, падчас новай рымска-парфянскай вайны, у [[163]] годзе перайшоў на бок рымлян. Калі рымляне змаглі авалодаць горадам, ён быў адхілены ад улады. Царскі прастол быў перададзены арабу Ваілу. Ён кіраваў у 163—[[165]] гадах.