Якуб Колас: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 53:
Па вайне да канца жыцця працаваў у [[АН БССР]]. У 1950-я гады Я. Колас быў навуковым рэдактарам і ўдзельнікам выдання «Руска-беларускага слоўніка» (1953). Актыўна ўдзельнічаў і ў палітычна-грамадскім жыцці — быў дэпутатам [[ВС СССР]] і [[ВС БССР]], членам ЦК на XX—XXII з’ездах КПБ, членам Камітэта па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва СССР, віцэ-старшынёй [[Усеславянскі антыфашысцкі камітэт|Усеславянскага антыфашысцкага камітэта]], старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру. Нідзе ўдзел Я. Коласа не быў фармальным, займаўся ён як праблемамі асобных грамадзян, так і паслядоўна адстойваў нацыянальныя інтарэсы беларусаў. Так, у [[1956]] годзе Я. Колас звярнуўся да ЦК лістом пра месца і стан [[Беларуская мова ў Беларусі|беларускай мовы]] ў грамадскім жыцці, прапаноўваў меры яе абароны.
[[Файл:Мінск._Вайсковыя_могілкі._2018_(64).jpg|thumb|[[Надмагільны помнік Якубу Коласу|Надмагільны помнік]] на [[Вайсковыя могілкі (Мінск)|Вайсковых могілках]]]]
 
Дзесяцігоддзі напружання адмоўна адбіліся на стане здароўя пісьменніка. Толькі за апошнія 10 гадоў свайго жыцця ён хварэў на [[запаленне лёгкіх]] 26 разоў<ref>[http://pda.sb.by/post/59291/ Сны и бронза Сымона-музыки] {{ref-ru}}</ref>. Памёр [[13 жніўня]] [[1956]] года за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў [[Мінск]]у на [[Вайсковыя могілкі (Мінск)|Вайсковых могілках]].