Розніца паміж версіямі "Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка"

== Гісторыя ==
=== Утварэнне БССР ===
Паводле рашэння [[I з’езд КП(б)Б|VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б)]] (30 — [[31 снежня]] [[1918]] года, [[Смаленск]]) БССР абвяшчалася ў межах [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], [[Магілёўская губерніягуберня|Магілёўскай]] і [[Мінская губернія|Мінскай]] губерняў, беларускіх паветаў [[Віленская губернія|Віленскай]] і [[Ковенская губернія|Ковенскай]] губерняў, заходніх паветаў [[Смаленская губернія|Смаленскай губерні]]. [[Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі]] ў ноч з 1 на [[2 студзеня]] [[1919]] г. абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ. [[8 студзеня]] [[1919]] года Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пераехалі са [[Смаленск]]а ў [[Мінск]]. [[I Усебеларускі з'езд Саветаў|Першы Усебеларускі з’езд Саветаў]] (2 — [[3 лютага]] [[1919]] года, [[Мінск]]) адобрыў утварэнне БССР, зацвердзіў [[Канстытуцыя Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919 года]], выбраў [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР)]], прыняў пастанову аб аб'яднанні Беларусі і Літвы (гл. [[Літбел]]).
 
У складаных умовах грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі ўрад БССР праводзіў работу па ўмацаванні савецкай улады, мабілізацыі сіл на барацьбу з яе праціўнікамі і іншаземнымі захопнікамі, ажыццяўленні першых сацыялістычных пераўтварэнняў. БССР у гэты перыяд знаходзілася ў цяжкім эканамічным і ваенна-палітычным становішчы, большая частка яе тэрыторыі была акупіравана нямецкімі, потым польскімі інтервентамі. Летам [[1920]] года на вызваленай Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі адноўлена савецкая ўлада. [[31 ліпеня]] [[1920]] года на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята [[Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь]].
1 841

праўка