Барысаглебская царква (Гродна): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ад замены прыназоўніка "к" на "да" мяняецца сэнс сказа
Радок 78:
У [[сярэднявечча|сярэднявеччы]] непадалёк ад паўднёвага фасада царквы знаходзіліся могілкі: яны бачны як на [[Гравюра Адэльгаўзера-Цюнта|гравюры Цюндта-Адэльгаўзера]], так і на [[Гравюра Гродна Макоўскага 1600 года|гравюры Макоўскага 1600 года]]. На гравюрах бачны умацаванні каля берага, якія магчыма ахоўвалі тэрыторыю падчас паводак. Аднак ужо ў пачатку [[18 ст.]] манастырскія забудовы разам з могілкамі абрынуліся ў Нёман, а к [[1720]] году становішча царквы стала настолькі крытычным, што пра яе на чарговым Сейме паднялі пытанне паслы Рыгор Катовіч і Зыгмунт Валь. Дакументы таго года сведчаць, што ''«царква в. в. айцоў гарадзенскіх базыльянаў на Каложы … здэзалявана (знішчана) і з-за вымывання Нёмана амаль што да апошняй руіны схілена»''<ref name="Магдэбургская Гародня, с. 79"/>. Захаваліся абмеры і апісанне становішча царквы, праведзеныя вайсковым інжынерам [[Тадэвуш Касцюшка|Т. Касцюшкі]] падчас [[Паўстанне 1794 года|паўстання 1794 года]] і выдадзеныя пазней ў [[Лондан]]е<ref>Біяграфія гарадзенскіх вуліц, с. 272</ref>.
[[Выява:Каложа ў 1853 годзе.JPG|thumb|180px|Першы этаж разбурэнняў у 1853 годзе. Бачна, што разбурана каля 2/3 паўднёвага фасада]]
У [[19 ст.]] у сувязі са змяненнямі берагавой лініі [[рака Нёман|Нёмана]] з’явілася сур’ёзная небяспека знішчэння помніка. ДаК часу скасавання Уніі ў [[1839]] годзе Каложская царква заставалася адзінай у горадзе, дзе магло працягвацца праваслаўнае набажэнства, у двух іншых храмах проста не было святара<ref>Коложская в г. Гродно церковь, с.14</ref>. Тым не менш, манастыр знаходзіўся ў запусценні. Ужо ў [[1840]] годзе на сценах над галоўным уваходам узнікла расколіна, якая ўвесь час павялічвалася<ref name="ReferenceB"/>, а ў [[1842]] годзе адбыўся моцны абвал берага. У [[1845]] годзе ў сувязі з наступным абвалам стан будынка стаў крытычным: бераг абваліўся да самага паўднёвага фасада<ref>Коложская в г. Гродно церковь, с.22</ref>, таму ў [[1852]] годзе манастыр пераехаў у будынак ліквідаванага [[Кляштар бернардзінак, Гродна|жаночага кляштара бернадзінак]]<ref>Біяграфія гарадзенскіх вуліц, с. 272</ref>.
[[Выява:Kałoža. Каложа (1890).jpg|thumb|злева|Разбураная Барысаглебская царква, канец 19 ст.]]
[[1 красавіка]] [[1853]] года (па старому стылю) адбыўся першы абвал царквы, у вадзе апынуліся частка паўднёвага і заходняга фасада. На абмерным чарцяжы паўднёвага фасада, зробленага ў тым жа годзе бачна, што ў Нёман абрынулася каля 2/3 паўднёвага фасада. У гэты ж час у ваду абрынуліся шматлікія пахаванні, якія былі каля царквы, у тым ліку пліта 16 ст. Богуша Багаціновіча<ref>Пивоварчик, с. 55</ref>.