Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 382:
{{асноўны артыкул|Краёвая партыя Літвы і Беларусі}}
[[File:Edward Woynillowicz - prezes MTR - Kuryer Litewski 1907 nr 60 s 2 c.jpg|thumb|Паведамленне («Лісты з Беларусі») аб абранні Эдварда Вайніловіча на пасаду старшыні МТСГ у газеце [[Kurier Litewski (1905)|«Kurier Litewski»]] (№60, 1907 г.)]]
Выбары ў II Дзяржаўную Думу з-за актыўнага ўмяшальніцтва расійскага ўрада зменшылі колькасць «польскіх» дэпутатаў-дваран з Заходняга края да 11 асоб, якія далучыліся ў Думе да «Польскага кола» (групоўкі дэпутатаў ад польскіх губерняў) на чале з [[Раман Дмоўскі|Раманам Дмоўскім]], кіраўніком [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі]] (т.зв. «эндэкаў», «усепалякаў»). «Эндэкі» прапагандавалі ідэі адмовы ад адраджэння шматэтнічнай федэрацыйнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]; выступалі за фарміраванне аднароднай па мове, рэлігіі і культуры польскай дзяржавы — выключна з этнічна польскіх зямель (з тых, дзе дамінавала [[польская мова]] сярод сельскага насельніцтва), і за ўтрыманне толькі тых невялікіх па абшару іншаэтнічных тэрыторый (частак [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] і [[Валынская губерня|Валынскай губерняў]]), насельніцтва якіх можна хутка [[паланізацыя|апалячыць]]; адвяргалі мары [[краёўцы|«краёўцаў»]] аб аднаўленні [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] як супярэчныя польскім інтарэсам<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 180—186.</ref>. Сялянскія дэпутаты ад беларускіх губерняў былі выбраны ў Думу з дапамогай урада, належалі да «правых» фракцый, выказваліся супраць увядзення аўтаноміі свайго краю, абвінавачвалі «палякаў» у жаданні апанаваць [[Заходні край]], падтрымлівалі прарускія лозунгі абароны «веры, цара і айчыны» ад унутраных і знешніх «ворагаў», не выказваліся супраць [[русіфікацыя|русіфікацыі]] і знаходзіліся пад кантролем расійскага ўрада і лідараў рускіх праманархічных фракцый<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy i porażki… С. 548.</ref>.
 
Гэта выклікала незадаволенне прыхільнікаў ідэй [[краёўцы|«краёвасці»]], асабліва Эдварда Вайніловіча. Ён меў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбургу]] некалькі размоў з лідарам «эндэкаў» Дмоўскім і не змог прыняць яго ідэі<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 150—151.</ref>. Аднак работа II Дзяржаўнай Думы была кароткай. Лідары [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]] вырашылі заснаваць у 1907 г. даўно аб'яўленую ў прэсе «краёвую партыю», якая б процістаяла «эндэкам» (у першую чаргу — у Дзяржаўнай Думе). [[12 сакавіка]] [[1907]] г. на сходзе Эдвард Вайніловіч з пасады віцэ-старшыні МТСГ быў аднагалосна абраны на пасаду старшыні, а віцэ-старшынёй МТСГ быў абраны [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]], «правая рука» Вайніловіча. Апошняму лідары МТСГ адвялі ролю арганізатара партыі<ref>''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 137; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 30.</ref>. На сходзе МТСГ было заснавана і [[Польскае таварыства «Асвета» у Мінску]].
 
Скірмунт прапанаваў ідэю стварэння свайго роду міжнацыянальнага партыйнага саюза, які павінен быў складацца з самастойных літоўскай, беларускай і польскай партыйных фракцый<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 235.</ref>. 17 чэрвеня 1907 г. у [[Горад Вільнюс|Вільні]] была заснавана [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі]], дзе членства прадугледжвалася толькі для маянткоўцаў. У адозве партыі ўказвалася, што маянткоўцы з'яўляюцца ў «Літве і Беларусі» найкультурнейшай і найзаможнейшай часткай аўтахтоннага (карэннага) насельніцтва і што стварэнне не ўнітарнай «польскай» партыі, а федэрацыйнага саюза прадстаўляецца пакуль заўчасным, бо ў многіх жыхароў краю не выпрацавалася яшчэ «краёвага грамадзянскага духу, не зачмуранага, напрыклад, нацыянальным антаганізмам, класавымі сварамі, барацьбой за першае месца не ў працы, а ў верхаводстве». Тэрмін «палякі» быў для іх палітонімам (звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы» — былой федэрацыйнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]), бо ўсе яны выступалі за адасобленасць свайго «края» («Літвы», зямель былога [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]) ад карэнных польскіх губерняў і ў сваім коле паралельна называлі сябе «літоўцамі» (ці па-польску «літвінамі»)<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 42—44.</ref>. Адмовіліся стаць членамі партыі прадстаўнікі землеўласнікаў і інтэлігенцыі [[Ковенская губерня|Ковенскай губерні]], а таксама Раман Скірмунт, бо вельмі хацеў, каб партыя мела не землеўласніцкі, а надсаслоўны, федэрацыйны, больш дэмакратычны характар<ref>''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 137; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy Wielkiego Księstwa... С. 35.</ref>. У гэтай сітуацыі старшынёй партыі быў абраны Эдвард Вайніловіч, каб партыя ўсё ж была створана.
 
Партыя змагла правесці ў [[III Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі|III Дзяржаўную Думу]] толькі аднаго дэпутата ([[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслава Ваньковіча]]). Партыя праіснавала нядоўга (да 1908 г.).
Партыя змагла правесці ў [[III Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі|III Дзяржаўную Думу]] толькі аднаго дэпутата ([[Станіслаў Аляксандравіч Ваньковіч (1860)|Станіслава Ваньковіча]]). Лідар [[Краёвая партыя Літвы і Беларусі|Краёвай партыі Літвы і Беларусі]] Эдвард Вайніловіч у той час быў дэпутатам Дзяржаўнага Савета і не планаваў быць лідарам партыйнай фракцыі ў Дзяржаўнай Думе. Напэўна, не без уплыву Эдварда Вайніловіча, які, верагодна, з самага пачатку планаваў [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Рамана Скірмунта]] на пасаду кіраўніка Краёвай партыі Літвы і Беларусі, у студзені 1908 г. у партыю ўступіў Раман Скірмунт і замест Вайніловіча разгарнуў працу па пашырэнні сацыяльнай базы прыхільнікаў партыі, заяўляючы, што Краёвая партыя Літвы і Беларусі не з'яўляецца партыяй буйных землеўласнікаў, заснаванай для абароны толькі ўласных інтарэсаў<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 242—243.</ref>. 13 лютага 1908 г. на сходзе ў [[Горад Вільнюс|Вільні]] старшынём партыі быў абраны Скірмунт і зацверджана новая праграма, якая б прывабіла больш шырокія колы насельніцтва (асабліва, сялян і інтэлігенцыю) і ператварыла партыю ў масавую палітычную арганізацыю. Краёвая партыя Літвы і Беларусі пачала складацца з двух («беларускага» і «польскага») аддзяленняў, якія павінны скаардынавана вырашаць уласныя задачы. Сацыяльнай апорай партыі павінны былі служыць беларускія губерні. Пераўтварэнні былі відавочнай праявай пэўнага зруху поглядаў краёўцаў-кансерватараў у бок ліберальна-дэмакратычнай плыні [[краёўцы|«краёвасці»]] і імкнення наладзіць супрацоўніцтва з беларускім сялянствам і інтэлігенцыяй<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 175; ''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 241—243; ''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 47.</ref>.
 
Партыя праіснавала нядоўга (да 1908 г.), бо было зменена выбарчае заканадаўства ў бок звужэння прадстаўніцтва нярускага насельніцтва ў Дзяржаўнай Думе і расла рэакцыйнасць унутранай палітыкі ўрада пасля заканчэння [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]], а лаялісцкая пазіцыя краёўцаў-кансерватараў адносна афіцыйных (расійскіх) улад не прадугледжвала радыкальных захадаў у палітычнай дзейнасці.
 
=== III і IV сесіі Дзяржаўнага Савета ===