[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 49:
1 мая [[2015 год у гісторыі музыкі|2015]] года гурт выпусціў другі альбом - ''Dreamcatcher'' <ref>[http://www.experty.by/content/irdorath-dreamcatcher-audio Irdorath "Dreamcatcher"(+аудио)] / [[Experty.by]]</ref>, запіс якога адбываўся ўжо ў адной з лепшых прафесійных студый Мінска - ''Everest''. Гурт адсвяткаваў гэтую падзею маштабным сольным канцэртам са спецыяльнай пашыранай праграмай: на сцэне адначасова знаходзілася да дванаццаці артыстаў. Адна з кампазіцый альбома - «Быў. Ёсць. Буду» на вершы беларускага пісьменніка [[Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] - перамагла ў намінацыі «Песня года» па версіі музычнага партала [[Тузін Гітоў]].<ref>[http://tuzin.by/article/3279/irdorath-bielarusy-byli-josc-ji-buduc.html IRDORATH: «БЕЛАРУСЫ БЫЛІ, ЁСЬЦЬ І БУДУЦЬ!»] / [[Тузін Гітоў]]</ref>
 
У [[2016 год у гісторыі музыкі|2016]] годзе ''Dreamcatcher'' быў перавыдадзены на нямецкім лэйбле ''Miroque music'' і прэзентаваны на найбуйнейшым гатычным фэсце Еўропы ''[[:ru:Wave-Gotik-Treffen|Wave Gothic Treffen]]''. Таксама гурт выпусціў сваю другую відэапрацу ''Adde Duas'': алюзію на [[дэкаданс]] канца 19 стагоддзя на аснове вершаў са зборніку ''[[:en:Carmina Burana|Carmina Burana]]''. У працы са стылістыкай ўпадніцкага гатычнага цырка Irdorath яшчэ раз прадэманстраваў свабоду ад стылістычных межаў.
 
1 верасня [[2017 год у гісторыі музыкі|2017]] года ў мінскім клубе Re:Public адбылася прэзентацыя трэцяга студыйнага альбома гурта Irdorath - ''Wild''. Афіцыйна альбом быў выпушчаны 13 кастрычніка 2017 года на нямецкім лэйбле ''Foxy Records''. У альбом увайшлі дзесяць аўтарскіх кампазіцый і бонус-трэк. Сярод іх - дзве інструментальныя, пяць песен на беларускай мове (у тым ліку народная "Купала на Івана", на якую быў зняты відэакліп), тры на англійскай і адна на латыні.
Таксама ў [[2017 год у гісторыі музыкі|2017]] годзе Irdorath стаў першым музычным калектывам з Беларусі, які выступіў на ''[[:ru:Wacken Open Air|Wacken Open Air]]'' (найбуйнейшы метал-фэст Еўропы). Да гэтага часу гурт шчыльна замацаваўся ў статусе хэдлайнераў на гістарычных, фолк і этна фестывалях у СНД і гастролі па Еўропе сталі набіраць абарот.
 
У [[2018 год у гісторыі музыкі|2018]] годзе гурт прадставіў кліп на кампазіцыю ''Varazheya'', у якім зноў звярнуўся да [[Беларускі фальклор|беларускага фальклору]]. Гісторыю лясной ведзьмы гурт здолеў напоўніць сімвалізмам, міфалагічным падтэкстам і прыгожымі візуальнымі рашэннямі.
 
У канцы [[2018 год у гісторыі музыкі|2018]] года легендарны нямецкі medieval-гурт [[:ru:Corvus Corax|Corvus Corax]] запрасіў Irdorath падзяліць з імі сцэну на традыцыйным калядным канцэрце ў храме [[:de:Passionskirche (Berlin)|Passionskirche]] (Берлін). Было адграна 2 шоу запар.
 
За [[2019 год у гісторыі музыкі|2019]] год Irdorath выступіў у дванаццаці краінах Еўропы (ад [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]] да [[Нідэрланды|Нідэрландаў]], [[Бельгія|Бельгіі]] і [[Славенія|Славеніі]]), пераадолеўшы каля 40000 км. Таксама адбыўся першы сольны канцэрт Irdorath у [[Германія|Германіі]] ([[Мюнхен]], Spectaculum Mundi).