Мезафіты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
крыніца — ru:Мезофиты
Радок 1:
'''Мезафіты''' (ад {{comment|{{lang-grc|μέσος}}|mésos}}&nbsp;— сярэдні, прамежкавы + {{comment|{{lang-grc2|φυτόν}}|phyton}} — расліна) — [[расліна|расліны]], што знаходзяцца ва ўмовах з дастатковай (не празмернай) колькасцю вады ў [[глеба|глебе]]. Прамежкавая група паміж [[ксерафіты|ксерафітамі]] і [[гіграфіты|гіграфітамі]]. Пашыраны ў [[Трапічны лес|лясах тропікаў]] і [[Субтрапічны лес|субтропікаў]], ва [[умераны пояс|ўмераных паясах]], напрыклад, [[Лістападныя расліны|лістападныя дрэвы і кусты]] (напрыклад, [[бук]], [[бэз]], [[ляшчына]]), большасць [[лугавыя травы|лугавых]] ([[канюшына]], [[цімафееўка]] і інш.), лясных ([[кісліца]], [[ландыш]] і інш.) траў, часам [[эфемеры]]. На адкрытых, асветленых месцах мезафіты маюць рысы [[святлолюбівыя расліны|святлолюбівых раслін]], у цяністых — [[Ценевынослівыя расліны|ценевынослівых]]<ref>{{крыніцы/БЭ|10|Мезафіты}}</ref>.
 
Мезафіты патрабуюць больш-менш бесперапыннага водазабеспячэння ў [[Вегетацыйны перыяд|перыяд вегетацыі]]. Яны не пераносяць працяглую [[Засуха|засуху]]; [[ксерамарфізм]] у іх адсутнічае ці недастаткова развіты; у надзвычайных умовах хутка страчваюць вільгаць і завядаюць. Да недоўгачасовых перыядаў засушлівага надвор’я большасць мезафітаў лёгка адаптуецца, але перыядычна паўтаральныя засушлівыя цыклы і працяглыя перыяды абязводжвання могуць прывесці да завядання, парушэнняў на клетачным узроўні — [[плазмоліз]]у і гібелі раслін. У мезафітаў у сярэднім умераная патрэбнасць у вадзе, але можа шырока вар’іравацца ў залежнасці ад віда. У катэгорыі мезафітаў няма прыкмет спецыфічнай [[Марфалогія раслін|марфалагічнай]] адаптацыі, аднак яны звычайна маюць добра развітую [[Корань|каранёвую сістэму]] з галінаванымі каранямі, а таксама шырокае, плоскае і зялёныяае [[лісце]], форма якога вельмі разнастайная. Лісце больш тонкае ў параўнанні з ксерафітамі, часам з большай колькасцю [[Вусцейка|вусцеек]] на ніжніх баках лісця, з тонкай [[Кутыкула|кутыкулай]], валаскі на лісці рэдкія ці адсутнічаюць. У тканках ліста звычайна добра структуравана аднаслаёвая [[парэнхіма]], таксама як і слой [[Эпідэрма|эпідэрмісу]] ў верхняй і ніжняй частцы ліста.
 
Да мезафітаў таксама адносяць большасць [[Эфемеры|эфемераў]] — [[Аднагадовыя расліны|аднагадовых раслін]], які растуць у [[Паўпустыня|паўпустынных]] і [[Пустыня|пустынных]] зонах і завяршаюць свой жыццёвы цыкл за вельмі кароткі прамежак часу (2 — 4 месяцы), гэта значыць за зімова-веснавы сезон, калі выпадае дастатковая колькасць ападкаў.
 
Пераважная большасць [[Раслінаводства|сельскагаспадарчых культур]], у тым ліку найважнейшыя [[Злакі|злакавыя]] ([[кукуруза цукровая]], [[пшаніца]]) — мезафіты.
 
== Гл. таксама ==
* [[Ксерафіты]]
* [[Склерофіты]]
* [[Гіграфіты]]
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/БЭ|10|Мезафіты}}
 
== Спасылкі ==
* {{З ВСЭ|http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/107964}}
[[Катэгорыя:Экалогія раслін]]