Інгушэція: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 73:
|Колер фону герб-сцяг = {{Колер|Расія}}
}}
'''Інгушэ́ція'''  суб'ектсуб’ект [[Расія|Расійскай Федэрацыя]], размешчаны на [[Паўночны Каўказ|Паўночным Каўказе]]. Мяжуе з [[Чачня|Чачнёй]], [[Паўночная Асеція|Паўночнай Асеціяй]] і [[Грузія]]й.
 
Інгушэція не мяжуе з [[Кабардзіна-Балкарыя]]й, нягледзячы на тое, што наяўнасць такой мяжы адзначана на афіцыйных сайтах абедзвюх рэспублік. Інгушэцію ад КБР аддзяляе вельмі вузкая паласа зямлі, на якой знаходзіцца паселішча з [[асяцінская мова|асяцінскай]] назвай Хурыкау («Сонечнае сяло») пераважна населенае [[інгушы|інгушамі]]. Хоць сітуацыя з гэтым пярэсмыкам няпростая, фармальна і юрыдычна ён адносіцца да [[Паўночная Асеція|Паўночнай Асеціі]]. Паміж Паўночнай Асеціяй і Інгушэціяй існуе тэрытарыяльная спрэчка  — Інгушэція аспрэчвае частку [[Прыгарадны раён Паўночнай Асеціі|Прыгараднага раёна Паўночнай Асеціі]] на ўсход ад [[Уладзікаўказ]]а. Па тэрыторыі Інгушэція  — самы маленькі рэгіён Расіі (не ўлічваючы гарадоў федэральнага падначалення [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург]]а).
 
Інгушэція размешчаная на паўночных схілах перадгор'яперадгор’я [[Вялікі Каўказскі хрыбет|Вялікага Каўказскага хрыбта]], у цэнтральнай яго частцы. Назва рэспублікі паходзіць ад рускага наймення карэннага насельніцтва (інгушы  — верагодня, ад назвы сяла Ангушт). Саманазва народа  — «галагай».
 
== Насельніцтва ==
Колькасць насельніцтва 465,0 тыс. чал. ([[2005]]); [[інгушы]] (77,3  %), [[чачэнцы]] (20,4  %), [[рускія]] (1,2  %). Шчыльнасць насельніцтва:141,6 чал./км<sup>2</sup>², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 42,6  %.
 
== Гісторыя ==
Інгушэція ўвайшла ў склад [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў [[1810]] годзе. У [[1860]] годзе па ўказе імператара [[Аляксандр II|Аляксандра II]] ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа была створана [[Церская вобласць]], у склад якой увайшлі Чачэнская, Ічкерыйская, Інгушская і Нагорная акругі.
 
Пасля ўсталявання Савецкай улады, у сакавіку [[1920]], Церская вобласць была расфармавана, а Чачэнская (аб'яднанаяаб’яднаная з Ічкерыйскай) і Інгушская (аб'яднанаяаб’яднаная з Нагорнай) акругі сталі самастойнымі тэрытарыяльнымі ўтварэннямі. [[20 студзеня]] [[1921]] года, Чачня і Інгушэція разам з Карачаева-Чаркесіяй, Кабардзіна-Балкарыяй і Паўночнай Асеціяй увайшлі ў зноў створаную Горскую АССР. [[7 лістапада]] [[1924]] года [[Горская АССР]] была ліквідаваная, у сувязі з чым была ўтворана Інгушская АА у складзе РСФСР.
 
[[Выява:Magas001.jpg|thumb|left|Будынак адміністрацыі Прэзідэнта ў Магасе]] [[15 студзеня]] [[1934]] была створана Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць, якая [[5 снежня]] [[1936]] года стала [[Чачэна-Інгушская АССР|Чачэна-Інгушскай АССР]] (ЧІАССР). У лютым [[1944]] года ў сувязі з дэпартацыяй чачэнцаў і інгушоў аўтаномія была расфармаваная, пры гэтым Інгушэція ўвайшла ў [[Паўночна-Асяцінская АССР|Паўночна-Асяцінскую АССР]] у якасці Назранскага раёна.
 
[[9 студзеня]] [[1957]] з вяртаннем дэпартаваных жыхароў Чачэна-Інгушская АССР была адноўлена (пры гэтым Прыгарадны раён, які да гэтага часу ўжо засялілі асяціны, быў уключаны ў склад Паўночнай Асеціі). [[15 мая]] [[1991]] года ЧІАССР пераназвана ў Чачэна-Інгушскую Рэспубліку. [[1 кастрычніка]] 1991 года рашэннем Вярхоўнага Савета РСФСР Чачэна-Інгушская Рэспубліка была падзеленая на Чачэнскую і Інгушскую Рэспублікі. У склад рэспублікі ўвайшлі тры адміністрацыйных раёна былой Чачэна-Інгушэціі: Сунжанcкі, Малгабекскі і Назранскі. Сталіцай абраны былы раённы цэнтр [[Назрань]]. Будуецца новая сталіца  — горад [[Магас]].
 
== Адміністрацыйны падзел ==
Радок 100:
* [[Сунжанскі раён]]
 
У Інгушэціі 4 горада: [[Магас]] (сталіца рэспублікі), [[Назрань]], [[Малгабек]], [[Карабулак (горад)|Карабулак]]. На тэрыторыі рэспублікі знаходзіцца самы вялікі ў Расіі па колькасці жыхароў сельскі населены пункт  — [[станіца Арджанікідзаўская]] (65,5 тысяч чалавек), а таксама самы маленькі ў Расіі горад  — [[Горад Магас|Магас]] (301 чалавек).
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка  — Кантата / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў і інш.  — Мн.: Белэн, 1999.  — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
 
== Спасылкі ==
{{commonscat|Ingushetia}}
* [http://www.ingushetia.ru/ Афіціыйны сайт Інгушэціі]
* [http://www.ingnet.ru/ Навіны Інгушэціі]
 
{{зноскі}}
{{Інгушэція}}
{{Адміністрацыйны падзел Расіі}}