Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
</gallery>
 
== Грамадства і культура ==
[[Выява:House Rock Valley 201636 0003 (34677733291).jpg|thumb|Піктаграфія]]
Паколькі старажытныя пуэбла не заставілі пасля сябе [[пісьмо]]выя помнікі, даследчыкі пры ўзнаўленні іх [[культура|культуры]] абапіраюцца галоўным чынам на дадзеныя [[археалогія|археалогіі]] і аналогіі з пазнейшымі культурамі сучасных [[пуэбла (індзейцы)|індзейцаў-пуэбла]]. [[Археалагічныя даследаванні]] паказалі, што насельнікі [[Чака (культурны нацыянальны гістарычны парк)|Чака]] і [[Меса-Вердэ]] ў значнай ступені працягвалі залежыць ад [[збіральніцтва]] і [[Паляванне|палявання]]. Аднак з сярэдзіны [[1 тысячагоддзе|1]] тысячагоддзя ўсё больш важную ролю адыгрывала вытворчая гаспадарка, у першую чаргу ручное [[земляробства]]. Анасазі вырошчвалі культуры, вядомыя пад назвай «[[Тры сястры (сельская гаспадарка)|тры сястры]]»<ref>[https://projectarchaeology.org/2015/11/20/preparing-for-the-future-while-studying-the-past-ancestral-pueblo-farming/ PREPARING FOR THE FUTURE WHILE STUDYING THE PAST: ANCESTRAL PUEBLO FARMING]</ref>. У асноўным яны эксплуатавалі сухадольныя палеткі на вяршынях узвышшаў і ўздоўж [[рака|рэк]] і ручаёў.