Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65:
[[Файл:Мінск. Петрапаўлаўская ў жніўні 2018 (16).jpg|міні|злева|Інтэр'ер]]
[[Файл:Мінск. Петрапаўлаўская ў жніўні 2018 (24).jpg|міні|Хоры]]
Петрапаўлаўская царква была збудована хутчэй за ўсё ў 1620—1630 гг. Гэтай даціроўкі прытрымліваецца гісторык [[Р. Баравы]], які скрупулёзна прааналізаваў вялікую колькасць дакументаў, звязаных з гісторыяй помніка. Такі час пабудовы мураванай царквы з'яўляецца больш верагодным, чым прапанаваны [[М. ШчакаціхінымШчакаціхін]]ым, які лічыў, што яе ''«каменны гмах быў, пэўна, закладзены ў сярэдзіне 17 сталецця і ў другой палове яго быў закончаны ў тых самых прыблізна формах, як і будынак [[Бернардзінскі касцёл (Мінск)|бернардзінскага касцёла]]»'' (жаночага ў Мінску). На думку [[Тамара Віктараўна Габрусь|Тамары Габрусь]], па мастацка-стылявых характарыстыках Петрапаўлаўская царква набліжаецца не да [[Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінак, Мінск|мінскага касцёла бернардзінак]], а да больш ранніх помнікаў каталіцкага храмабудаўніцтва, напрыклад да [[Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў, Гродна|касцёла бернардзінцаў]] у Гродне. Калі ў апошнім абстрагавацца ад [[нартэкс]]а, то абодва храмы маюць амаль аднолькавую будову ўласна [[базіліка|базілікі]] — трох[[неф]]авай, шасці[[слуп]]авай, без [[трансепт]]а. Агульныя [[Гатычная архітэктура|готыка]]-рэнесансныя[[Рэнесансная архітэктура|рэнесансн]]ыя рысы прысутнічаюць і ў вырашэнні алтарнай часткі. У Петрапаўлаўскай царкве адна алтарная [[апсіда]] (для праваслаўнага храма — гэта адыход ад канона трохапсіднасці папярэдняга часу) ніжэйшая за асноўны [[неф]], ад якога аддзелена мураваным [[франтон]]ам і накрыта асобным дахам. У той жа час алтарная апсіда ў праваслаўнай царкве яшчэ не мае выцягнутай {{нп3|віма|вімы|ru|вима}}, уласцівай касцёлу. Лапідарныя гранёныя формы апсіды з'яўляюцца, верагодна, адбіткам архітэктурных рашэнняў папярэдняга драўлянага храма. На глыбіні 2,5 м археолагамі выяўлены рэшткі паўкруглых у плане падмуркаў з перавязкай паміж імі і сценамі алтарнай [[апсіда|апсіды]], а таксама бакавых [[неф]]аў. Выказваліся меркаванні, што гэта сляды абарончых веж, але, на думку Тамары Габрусь, гэта, хутчэй, незакончаныя бакавыя алтарныя апсіды, якіх патрабавала праваслаўная традыцыя, але не дазваляў загад — кіравацца ўзорам касцёлаў. Падабенствы паміж Петрапаўлаўскай царквой і [[Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў, Гродна|гродзенскім касцёлам бернардзінцаў]] прысутнічаюць таксама ў элементах дэкаратыўна-канструкцыйнага характару — вырашэнне высокіх спараных паўкруглых аконных праёмаў, падобных да біфорыумаў[[біфорыум]]аў. У бакавых нефах царквы яны (як і ў гродзенскім касцёле) аб'яднаны высокімі плоскімі арачнымі нішамі. Да таго ж цыліндрычныя скляпенні царквы не маюць канструкцыйных [[падпружная арка|падпружных арак]], што характэрна для сакральных помнікаў ранняга барока на Беларусі. Тамара Габрусь акцэнтуе на гэтым увагу, таму што [[падпружная арка|падпружныя аркі]] памылкова нанесены на плане Петрапаўлаўскай царквы ў [[Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі|«Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі»]] і іншых выданнях.

Навацыяй для праваслаўнага храмабудаўніцтва таго часу з'яўляецца таксама двухвежавы фасад царквы, у якім незвычайна і арганічна спалучыліся мастацкія прынцыпы барока і традыцыі [[беларуская готыка|мясцовай готыкі]]. Даследчыкі помніка звычайна не зважаюць, што ў дадзеным выпадку чацверыковыя вежы па-гатычнаму завяршаюць вуглы будынка, як у цэрквах-крэпасцях, а не надбудаваны над фасадам-[[нартэкс|нартэксам]], з'яўляючыся яго часткай, што характэрна для больш позніх барочных касцёлаў ([[нартэкс]] у Петрапаўлаўскай царкве ўвогуле адсутнічае). Падобнае размяшчэнне веж, як і наяўнасць у іх [[байніца|байніц]], пацвярджаюць думку аб першапачатковым абарончым характары царквы. У той жа час вежы змянілі сваю форму з круглых абарончых на прызматычную і сталі важным элементам кампазіцыі раннебарочнага фасада. Размешчаныя ў вежах маршавыя лесвіцы[[лесвіца|лесвіц]]ы (а не вітыя гатычныя ўсходы) схаваны ў тоўшчы вельмі масіўнай фасаднай сцяны (таўшчыня 1,45 м). Дарэчы, галоўны фасад царквы не трохчасткавы, як лічаць некаторыя даследчыкі, а пяцічасткавы — з выступаючымі наперад [[раскрапаваны ордар|раскрапоўкамі]] цэнтральнага нефа і веж. Паміж імі заглыблены прасценкі, што закрываюць тарцы бакавых нефаў, але не адпавядаюць ім па вышыні. У такой трактоўцы фасада як самастойнай кампазіцыі, незалежнай ад тэктонікі храма, як тэатральнай кулісы — яго барочная сутнасць, нават пры вельмі аскетычным мастацкім абліччы. Першапачатковы выгляд храма выяўлены на пячатцы манастыра 17 ст.
 
== Фрэскі ==