Вірусная пнеўманія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон, дапаўненне
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Вірусная пнеўманія''' — гэта [[пнеўманія]], пры якой чыннікам парушэння газаабмену на ўзроўні лёгачных [[Альвеола, лёгкія|альвеол]] з’яўляецца запаленчы працэс, які выклікаецца [[Вірусы|вірусам]] або які з’яўляецца следствам імуннай рэакцыі арганізма на вірус. Часцей за ўсё выклікаецца вірусамі [[грып]]у, рэспіраторна-сінцыціяльным вірусам і чалавечым метапнеўмавірусам. Да вірусных пнеўманій найбольш схільныя малыя дзеці і людзі сталага ўзросту.
 
У большасці выпадкаў вірусная пнеўманія праходзіць у лёгкай форме, а паляпшэнне наступае праз 1-3 тыдні без якога-небудзь лячэння. Аднак бываюць цяжкія выпадкі, якія патрабуюць шпіталізацыі, да якіх схільныя людзі з аслабленай імуннай сістэмай, уключаючы неданошаных нованароджаных, дзяцей з парушэннямі лёгкіх ці сэрца і людзей з імунадэфіцытамі.