Сыраваткінскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Сырава́ткінскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Смаргонскі раён|Смаргонскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — вёска [[Сыраваткі]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як '''Выгаляненцкі сельсавет''' у складзе Смаргонскага раёна [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Выгаляненты]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сыраваткі, сельсавет перайменаваны ў Сыраваткінскі<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 15 лістапада 1957 года ў склад [[Вішнеўскі сельсавет (Свірскі раён)|Вішнеўскага сельсавета]] перададзены 10 населеных пунктаў ([[Выгаляненты]], [[Волькаўшчына]], [[Замэчак (Смаргонскі раён)|Замэчак]], [[Касцюкі (Смаргонскі раён)|Касцюкі]], [[Копаніха]], [[Купля (Смаргонскі раён)|Купля]], [[Людымы (Смаргонскі раён)|Людымы]], [[Мізулічы]], [[Нараты]], [[Свайгіні]])<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 лістапада 1957 г. № 750 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 11.</ref>. З 31 жніўня 1959 года ў складзе Смаргонскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Лылойцінскі сельсавет|Лылойцінскага сельсавета]]. 17 лістапада 1986 года скасаваны, 19 населеных пунктаў перададзены ў [[Жодзішкаўскі сельсавет]], з астатніх зноў утвораны [[Лылойцінскі сельсавет]].
 
{{зноскі}}