Індустрыяльная рэвалюцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Індустрыяльная (прамысловая) рэвалюцыя''' (''прамысловы пераварот'', ''Вялікая індустрыяльная рэвалюцыя'') — пераход ад ручной працы да машыннай, ад мануфактуры да фабрыкі; пераход ад пераважна аграрнай эканомікі да індустрыяльнай вытворчасці, у выніку якога адбываецца трансфармацыя [[аграрнае грамадства|аграрнага грамадства]] ў [[Індустрыяльнае грамадства|індустрыяльнае]]. Прамысловы пераварот адбываўся ў розных краінах не адначасова, але ў цэлым можна лічыць, што перыяд, калі адбываліся гэтыя змены, пачынаўся ад другой паловы XVIII стагоддзя і працягваўся на працягу XIX стагоддзя. Характэрнай рысай прамысловай рэвалюцыі з'яўляецца імклівы рост прадукцыйных сіл на базе буйной машыннай індустрыі і зацвярджэнне [[Капіталізм|капіталізму]] ў якасці пануючай сусветнай сістэмы гаспадаркі.
 
Прамысловая рэвалюцыя звязана не проста з пачаткам масавага прымянення машын, але і з змяненнем усёй структуры грамадства. Яна суправаджалася рэзкім павышэннем прадукцыйнасці працы, хуткай [[Урбанізацыя|урбанізацыяй]], пачаткам хуткага эканамічнага росту (да гэтага эканамічны рост, як правіла, быў прыкметны толькі ў маштабах стагоддзяў) і павелічэннем жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Прамысловая рэвалюцыя дазволіла на працягу жыцця ўсяго толькі 3-5 пакаленняў перайсці ад аграрнага грамадства (дзе большасць насельніцтва вяла натуральную гаспадарку) да індустрыяльнага.
 
== Прычыны прамысловага перавароту ==