Крэўская унія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bocianski (размовы | уклад)
др Катэгорыя, link fix
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Крэўская унія}} ([[1385]]), пагадненне аб дынастычным саюзе паміж [[Польскае каралеўства|Польскім каралеўствам]] і [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікім княствам Літоўскім]].
 
Пасля смерці у [[1382]] годзе караля польскага [[Людовік I Анжуйскі|Людовіка I Анжуйскага]], які не меў сыноў, польскія магнаты пасля двухгадовых спрэчак абвясцілі каралевай яго малодшую дачку [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігу]]. Тыя ж магнаты прапанавалі шлюб з Ядвігай вялікаму князю літоўскаму [[Ягайла|Ягайле]], які заключыўшы шлюб мусіў стаць каралём польскім і адначасова вялікім князем літоўскім. У жніўні 1385 г. у [[Вёска Крэва|Крэве]] - радавы замак Ягайлы, прыбылі польскія паслы. Там жа былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання ВКЛ і Польшчы. [[14 жніўня]] таго ж года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі. У [[1386]] г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў [[Горад Кракаў|Кракаве]] ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслава, быў абвянчаны з каралевай Ядвігай, затым каранаваны. Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх князёў ВКЛ была ўзята прысяга на вернасць каралю.
 
Умовы уніі дакладна не вядомы. Маецца толькі тэкст абяцанняў, нібы дадзеных Ягайлам польскім прадстаўнікам вярнуць Польшчы ўсе адарваныя ад яе землі, далучыць усе землі Вялікага княства Літоўскага да Польшчы, перадаць Польшчы дзяржаўную казну Вялікага княства Літоўскага, адпусціць усіх палонных хрысціянаў-крыжакоў, прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе на тэрыторыі дзяржавы, заплаціць кампенсацыю былому жаніху Ядзвігі - аўстрыйскаму прынцу Вільгельму.
 
Гэты тэкст, па меркаванні шматлікіх навукоўцаў, з'яўляецца падробкай, хаця б таму, што па большай частцы пунктаў ён не выконваўся. Былі выкананы толькі абяцанні Ягайлы хрысціць насельніцтва Беларусі і Літвы ў каталіцкую веру. Сумненні адносна дакладнасці і самога факта існавання тэкста Крэўскай уніі ўзнікаюць і ў сувязі з тым, што такі акт стаў вядомы толькі пасля смерці Ягайлы з "Хронікі" Яна Длугаша. Да таго ж вядома, што магнаты Вялікага княства Літоўскага неаднойчы звярталі ўвагу на ілжывасць польскіх хранікёраў. Прафесар Я.А.Юхо адзначае, што на думку аб фальсіфікацыі тэкста наводзіць і той факт, што ў актах Востраўскага пагаднення 1392 г. і Віленска-Радамскай уніі 1401 г. няма ні слова аб абяцаннях Ягайлы<ref>Юхо Я.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. - Мінск, 2000. Ч. 1. С. 144 - 145.</ref>.
 
 
[[Катэгорыя:Гісторыя ВКЛ]]