Чырвонаслабодскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 54:
 
== Гісторыя ==
Чырвонаслабодскі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе [[Слуцкая акруга|Слуцкай акругі]]. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельскіх саветаў: [[Бялевіцкі сельсавет|Бялевіцкі]], [[Бучацінскі сельсавет|Бучацінскі]], [[Жываглодавіцкі сельсавет|Жываглодавіцкі]], [[Жыліхаўскі сельсавет|Жыліхаўскі]], [[Замагільскі сельсавет|Замагільскі]], [[Макранскі сельсавет (Чырвонаслабодскі раён)|Макранскі]], [[Малышэвіцкі сельсавет|Малышэвіцкі]], [[Семежаўскі сельсавет|Семежаўскі]], [[Смоліцкі сельсавет|Смоліцкі]], [[Старыцкі сельсавет (Чырвонаслабодскі раён)|Старыцкі (Старчыцкі)]], [[Чапліцкі сельсавет|Чапліцкі]], [[Чырвонаслабодскі сельсавет|Чырвонаслабодскі]].
 
У 1926 годзе плошча раёна складала 916 км², а насельніцтва 30,1 тысячу чалавек. У 1927 годзе раён з ліквідацыяй Слуцкай акругі быў перададзены ў [[Бабруйская акруга|Бабруйскую акругу]]. У 1930 годзе, калі была скасаваная акруговая сістэма, Чырвонаслабодскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1935 годзе ўключаны ў склад зноў утворанай Слуцкай акругі. 15 ліпеня 1935 года скасаваны Чырвонаслабодскі сельсавет. Пры ўвядзенні абласнога дзялення ў 1938 годзе ўключаны ў [[Мінская вобласць|Мінскую вобласць]]. 27 лютага 1938 года Старыцкі (Старчыцкі) сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі з цэнтрам у вёсцы Акцябр.