Магілёўскае Беларускае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча фізічнага выхавання: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Магілёўскае Беларускае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча фізічнага выхавання''' — сяр...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Магілёўскае Беларускае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча фізічнага выхавання''' — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова, якая існавала ў [[Магілёў|МагілёМагілёве]]ве ў [[1923]]—[[1956]] гадах.
 
== Гісторыя ==
У [[1921]] годзе ў СССР пачалася чарговая рэарганізацыя ў сістэме народнай адукацыі: інстытуты народнай адукацыі пераўтвараліся або ў практычныя інстытуты, або ў педагагічныя тэхнікумы. У [[Гомель|Гомелі]], як цэнтры губерні, планавалася стварыць практычны інстытут, у Магілёве, як павятовым горадзе, — педтэхнікум. Перспектыва пераўтварэння [[Магілёўскі інстытут народнай адукацыі|Магілёўскага інстытута народнай адукацыі]] ў тэхнікум не задавальняла ні выкладчыкаў, ні студэнтаў. Савет інстытута прызнаў магчымым і неабходным існаванне практычнага інстытута ў Магілёве, інфармаваў аб гэтым цэнтральныя ўлады, запрашаў дэлегата «цэнтра» ў Магілёў для азнаямлення з сітуацыяй на месцы. Каля 200 студэнтаў напісалі заявы з просьбай перавесці іх у практычны інстытут народнай адукацыі<ref name="msu"/>. На пасяджэнні яго Савета [[3 кастрычніка]] [[1921]] г. у адпаведнасці з рашэннем Галоўпрафадукацыі, з улікам таго, што інстытут мае ''«лепшыя ў губерні выкладчыцкія кадры»'', было абвешчана аб адкрыцці Магілёўскага практычнага інстытута народнай адукацыі<ref name="msu"/>.
 
Але заканчэннем грамадзянскай вайны становішча не палепшылася. Востры фінансавы, сацыяльна-эканамічны крызіс, высокія тэмпы [[інфляцыя|інфляцыі]] паставілі многія інстытуты на мяжу выжывання. Дзяржава была не ў стане ўтрымліваць вялікую колькасць ВНУ. У ліпені [[1923]] г. [[СНК СССР]] прыняў дэкрэт «Аб закрыцці і рэарганізацыі некаторых вышэйшых навучальных устаноў». На базе інстытута быў створаны ''Магілёўскі Беларускі педагагічны тэхнікум''. Сюды была пераведзена частка выкладчыкаў, студэнты падрыхтоўчага аддзялення і першага курса. Старшакурснікі атрымалі магчымасць працягнуць вучобу на [[педагагічны факультэт БДУ|педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]<ref name="msu">[https://msu.by/info/univer/istoriya_univer/history_msu.pdf Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта (1913—1940 гг.): дакументы і матэрыялы] / аўт.-склад.: [[А. Р. Агееў]], [[К. М. Бандарэнка]], [[В. П. Клімковіч]]; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2008. — 216 с. ISBN 978-985-480-500-9.</ref>.