Дэкор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Беларусь ==
[[Файл:Гродна_2015._Касцёл_Дабравешчання_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі._Дэталь.jpg|thumb|Дэкор [[Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (Гродна)|Брыгіцкага касцёла ]] ў Гродне]]
У збудаваннях Беларусі XI—XII стст. дэкор ствараўся выразнасцю муроўкі з [[плінфа|плінфы]] ([[Сафійскі сабор (Полацк)|Сафійскі сабор]] у [[Полацк]]у) і спалучэннем яе з часанымі ці паліраванымі камянямі і керамічнымі пліткамі рознай формы ([[Барысаглебская царква (Гродна)|Барысаглебская царква]] ў [[Гродна|Гродне]]). У [[Беларуская готыка|гатычнай архітэктуры]] асноўная тэма дэкору — спалучэнне цаглянай муроўкі з [[Тынкоўка|атынкаванымі]] [[ніша]]мі ([[Мірскі замкава-паркавы комплекс]], [[Сынковіцкая царква-крэпасць]]). У будынках стылю [[барока (архітэктура)|барока]] і [[класіцызм]]у выкарыстоўвалі формы антычнай [[ордарная сістэма|ордарнай сістэмы]]. Для барока характэрны складаныя пластычныя формы, крывалінейныя і разарваныя [[карніз]]ы, [[лепка]], [[скульптура]], [[размалёўка|размалёўкі]], [[паліваная кераміка]] ([[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс]], [[касцёл бернардзінцаў (Гродна)|касцёл бернардзінцаў]] у Гродне). Дэкор класіцызму мае больш простыя формы фасадаў пры актыўным выкарыстанні ў [[інтэр’ер]]ах [[жывапіс]]у і лепкі (палацы ў [[Гомельскі палацава-паркавы ансамбль|Гомелі]], [[Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль|Жылічах]] Кіраўскага раёна). Дэкор [[несапраўдная готыка|несапраўднай готыкі]] ўласціва шырокае выкарыстанне [[зубец|зубчатых]] завяршэнняў сцен, [[Машыкуль|машыкуляў]], [[стральчатая арка|стральчатых арак]] у аконных праёмах, нішах і інш. (палац у г.п. [[Косаўскі палац|Косава]], касцёл у в. [[Сар'янскі храм|Сар’я]] Верхнядзвінскага раёна). У дэкоры [[Псеўдарускі стыль|псеўдарускага стылю]] ўключалі [[Какошнік (архітэктура)|какошнікі]], [[гірка (архітэктура)|гіркі]], фігурныя [[калона|калонкі]] і інш. ([[Будынак Магілёўскага гарадскога тэатра|тэатр у Магілёве]], [[Барысаўскі сабор|сабор]] у Барысаве). Стыль [[мадэрн]] адметны выкарыстаннем арнаменту са стылізаваных дэкаратыўных элементаў іншых архітэктурных стыляў (будынкі пазямельна-сялянскіх банкаў у [[Будынак пазямельна-сялянскага банка (Віцебск)|Віцебску]], [[Будынак пазямельна-сялянскага банка (Гродна)|Гродне]]). У драўляным народным дойлідстве дэкор складаюць мастацкая апрацоўка канструкцыйных элементаў (калон, [[падкос]]аў, [[кранштэйн]]аў і інш.) і разныя аздабленні іншых элементаў будынка: [[ліштвы|абрамленні акон]] і дзвярэй, [[шалёўка]] [[франтон]]аў, вуглоў, сцен і інш. ([[жылы дом (Чачэрск)|жылы дом]] у г.п. [[Чачэрск]]). У манументальным драўляным дойлідстве 17—20 стст. выкарыстоўваліся матывы дэкоры каменных будынкаў ([[Воўпаўскі касцёл|касцёл]] у в. [[Воўпа]] Ваўкавыскага раёна, [[Радзівілімонтаўскі палац]] у Клецкім раёне). У дэкоры сучасных будынкаў шырока выкарыстоўваюць абліцоўку сцен прыродным каменем, [[керамічная плітка|керамічнай]] і шклокерамічнай пліткай розных памераў, фактуру, колер, а таксама рэльефныя зборныя [[жалезабетон]]ныя элементы; фасады ўпрыгожваюць творамі [[манументальнае мастацтва|манументальнага мастацтва]] ([[Тэатр музычнай камедыі (Мінск)|тэатр музычнай камедыі]], [[гасцініца «Турыст» (Мінск)|гасцініца «Турыст»]], жылыя дамы ў [[Усход (жылы раён, Мінск)|мікрараёне «Усход»]] у [[Мінск]]у).