Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vladlen59 (размовы | уклад)
Vladlen59 (размовы | уклад)
Радок 19:
 
Член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук,прафесар, заслужаны дзеяч навукі Беларусі В. А. Шаршуноў ацэньваючы ўклад У. М. Ліўшыца ў вывучэнні гісторыі БСХА і г. Горкі, а таксама Магілёўшчыны пісаў: «Пройдзе невялікі перыяд часу і навуковая грамадскасць БДСГА, ды і Рэспублікі, ацэніць талент У. М. Ліўшыца і яго публістычны дар, а таксама велізарную працу, праведзеную ім па аднаўленні гісторыі Магілёўшчыны, Горацкага краю і нашай найстарэйшай ВНУ. Такіх працаздольных і адораных людзей не так ужо шмат. Гэта залаты фонд нашага беларускага народа"<ref> Вячеслав Алексеевич Шаршунов / сост. : А. Р. Цыганов[и др.]. – Могилев : МГУП, 2017 (Биобиблиография ученых МГУП). ISBN 978-985-6985-88-4.С.42-43 </ref>.
 
Высокі аўтарытэт гісторыка і краязнаўца пацвярджаецца тым, што У. Ліўшыцу было даручана напісанне артыкулаў пра Горкі і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў [[Энцыклапедыя гісторыі Беларусі|Беларускай гістарычнай энцыклапедыі]], [[Беларуская Энцыклапедыя|Беларускай 18-томнай энцыклапедыі]], [[Вялікае княства Літоўскае, энцыклапедыя|энцыклапедыі Вялікага княства Літоўскага]].
Пад яго рэдакцыяй выйшла больш як 35 мастацкіх і навуковых кніг.
 
 
== Літаратурная творчасць ==
 
У. Ліўшыц дэбютуе ў 1970 годзе — часопіс «Маладосць» друкуе ягоны першы гісторыка- краязнаўчы нарыс «Вуліца Бруцара-Ерафееўская».
 
Асобнае месца ў творчасці займае літаратуразнаўства, ці па словах У. Ліўшыца "Раскопкі вакол горацкага «Парнаса». Ім знойдзены сувязі рускіх пісьменнікаў [[Гаўрыла Раманавіч Дзяржавін|Г. Дзяржавіна]], [[Антон Паўлавіч Чэхаў|А. Чэхава]], [[Мікалай Гаўрылавіч Чарнышэўскі|М. Чарнышэўскага]], П. Мельнікава з жыхарамі Горак, студэнтамі і выкладчыкамі Горы-Горацкага земляробчага інстытута, сюды слалі лісты [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнка]], І. Тургенеў і Л. Талстой, тут вучыліся і працавалі беларускія пісьменнікі М. Гарэцкі, Л. Чарняўская, [[С. Фамін]], Ю. Гаўрук, М. Ганчарык, А. Вечар, Н. Тулупава, сюды прыязджалі [[Янка Купала|Я. Купала]], [[Якуб Колас|Я. Колас]], [[Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч|У. Караткевіч]] і І. Эрэнбург. На гэтай зямлі нарадзіліся В. Каваль, М. Булахаў, А. Каршуноў, Г. Шчарбатаў і Л. Разгон.
 
Тут вучыўся прататып галоўнага героя рамана М. Чарнышэўскага «Что делать?», будучы аўтар знакамітай беларускай паэмы «Тарас на Парнасе». Гэтыя пошукі абагульнены ў кнігах і брашурах: «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Метадычны матэрыял і парады ў дапамогу прапагандыстам кнігі» (1992), «Максім Гарэцкі — жыццё і творчасць» (1993); «Літаратурны музей Максіма Гарэцкага. Кароткі даведнік» (1997); «Сын вёскі. Кароткі нарыс аб жыцці і дзейнасці пісьменніка Васіля Каваля» (1997), «Даследчык беларускай літаратуры. Кароткі нарыс аб жыцці і творчасці літаратуразнаўцы Барыса Іофе» (1999), «Раскопкі вакол горацкага „Парнаса“. Літаратуразнаўчыя нарысы» (2001).
 
Пісьменнік Алесь Марцінкевіч рэцэнзію, надрукаваную ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» (2001, 2 лістапада) на апошнюю кнігу У. Ліўшыца назваў — «Энцыклапедыя горацкай зямлі»<ref>Марцінкевіч, Алесь Энцыклапедыя горацкай зямлі//Літаратура і Мастацтва, 2001, 2 лістапада</ref>.
 
 
 
== Прызнанне ==