Беларуская рада Случчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
[[21 лістапада]] 1920 выдала дэкларацыю, якая заклікала сялянства на барацьбу за «незалежную Беларусь у яе этнаграфічных граніцах» і за «інтарэсы сялянства». Пры падтрымцы сялянства і гараджан Рада за 3 дні сфарміравала з добраахвотнікаў 1-ю Слуцкую брыгаду стральцоў войск Беларускай Народнай Рэспублікі ў складзе 2 палкоў: 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага. Прызначыла камандаванне брыгадай, палкамі, займалася забеспячэннем войска зброяй і харчаваннем. [[24 лістапада]] 1920 польскія войскі пакінулі Слуцк, і да прыходу [[29 лістапада]] 1920 Чырвонай Арміі ўся ўлада ў горадзе і павеце належала Радзе і яе адміністрацыі. Перад прыходам бальшавіцкіх войск Рада загадала вайсковым часцям і міліцыі адысці на захад, у нейтральную зону ў [[Вёска Семежава|мяст. Семежава]], дзе знаходзіліся штаб 1-й Слуцкай брыгады і Рада. На пасяджэнні ў Семежаве прынята рашэнне не падпарадкоўвацца Булак-Балаховічу, не ўступаць у перагаворы з маскоўскім урадам, змагацца пад сцягам БНР, грунтуючыся на [[Трэцяя Устаўная грамата|Трэцяй устаўнай грамаце]] [[25 сакавіка]] [[1918]].
 
[[27 лістапада]] 1920 пачаліся баявыя дзеянні слуцкіх паўстанцаў. [[3 снежня]] 1920 Рада прызначыла камандзірам 1-й Слуцкай брыгады штабс-капітана [[Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі|А. Сокал-Кутылоўскага]] і часова перадала яму дыктатарскія паўнамоцтвы. У сувязі з уваходам савецкіх войск і ў нейтральную зону (з дазволу польскай дэлегацыі ў Рызе) Рада і штаб брыгады перабазіраваліся ў [[Вёска Грыцэвічы|в. Грыцэвічы]], а з [[20 снежня]] 1920 у [[Вёска Заастравечча|в. Заастравечча]] каля [[Рака Лань|р. Лань]], за якой стаялі палякі. Пасля прыбыцця значных падмацаванняў і новага наступлення савецкіх войск у нейтральнай зоне і нават на тэрыторыі Польшчы, Рада [[28 снежня]] 1920 разам з 1-й Слуцкай брыгадай перайшла цераз р. Лань на польскі бок, дзе брыгада была раззброена і інтэрніравана. Перад адыходам 1-ы Слуцкі полк узнагароджанаы Радай [[Сцяг Першага Слуцкага палка стральцоў БНР|сцягам]] з надпісам: «Першы Слуцкі полк стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі»]]. Рада Случчыны пераехала ў [[Баранавічы]], дзе знаходзілася яшчэ месяц. [[20 студзеня]] [[1921]] частка сяброў на апошнім пасяджэнні прызнала сваім кіраўніком Булак-Балаховіча, частка выехала ў [[Вільня|Вільню]], частка засталася ў Баранавічах.
 
{{зноскі}}