Дом Манюшкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 57:
 
У [[1852]] годзе, у час працы арганістам [[Касцёл Святых Янаў|віленскага касцёла Святога Яна]], Станіслаў Манюшка разам з [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам]] і [[Канстанцін Крыжаноўскі|Канстанцінам Крыжаноўскім]] паставіў оперу [[Ідылія (опера)|«Ідылія»]] («Сялянка»), якая стала першай, у якой са сцэны загучала беларуская мова. Прэм’ера «Ідыліі» адбылася ў памяшканні [[мінскі тэатр Поляка|мінскага тэатра Поляка]] (будынак размяшчаўся на месцы цяперашняй [[Еўропа (атэль, Мінск)|гасцініцы «Еўропа»]], разбураны ў [[1984]] годзе)<ref name="spadchina"/>.
[[Файл:Miensk, Daminikanskaja-Vałockaja-Daminikanskaja. Менск, Дамініканская-Валоцкая-Дамініканская (1925).jpg|міні|злева|Рог вуліцы Петрапаўлаўскай і Валоцкай. 1925]]
[[Файл:Miensk, Daminikanskaja-Vałockaja. Менск, Дамініканская-Валоцкая (1944).jpg|thumb|Выгляд на скрыжаванне вуліц Дамініканскай і Валоцкай. XX ст. Справа [[Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)|касцёл Святога Тамаша Аквінскага]]]]
У канцы [[ХІХ стагоддзе|ХІХ стагоддзя]] ўладальнікам комплексу сталі Маісей Заблудоўскі і Леон Фрэнкель. У пачатку ХХ стагоддзя ў былой камяніцы Гейдукевіча знаходзіліся сталярная майстэрня, дэкаціровачная майстэрня, 3 кравецкія майстэрні, крама жаночага адзення, малочная лаўка і цукровы склад. У 2-павярховым корпусе па вуліцы Хрышчэнскай былі толькі жылыя пакоі. Фрэнкелі валодалі гэтымі будынкамі да [[1920]] года<ref name="spadchina"/>.