Інжынерны корпус Мінскага завода халадзільнікаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 64:
 
[[Кампазіцыя (архітэктура)|Кампазіцыя]] [[фасад]]аў заснавана на рытме вертыкальных [[алюміній|алюмініевых]] [[рабро (архітэктура)|рэбраў]] на ўсю вышыню будынка. [[стужачнае зашкленне|Зашкленне стужачнае]].
[[Файл:Pieramožcaŭ avenue (Minsk) p07 — Atlant factory.jpg|міні|злева|Корпус (злева) пасля мадэрнізацыі фасадаў]]
 
У архітэктурным вырашэнні ўлічаны характар вытворчасці гэтага прадпрыемства. Дынаміку корпуса ўзмацняе [[Аб'ём (архітэктура)|аб’ём]] [[лесвічна-ліфтавы вузел|лесвічна-ліфтавага вузла]] ў [[тарэц|тарцовай]] частцы. Навясныя міжпаверхавыя панелі абліцаваны металічнымі [[Штампоўка|штампаванымі]] дэталямі, якія імітуюць [[крышталь]]. Метал унутры і звонку пакрыты белай [[эмаль|эмаллю]]. Матыў крышталю, ільдзінак выкарыстаны таксама ў выяве рэкламнага знака. У афармленні фасадаў і [[інтэр’ер]]аў выкарыстаны [[граніт]], шэры і ружовы [[туф]]. Планіроўка паверхаў ідэнтычная. Паабапал [[калідор]]аў знаходзяцца службовыя памяшканні, [[кабінет]]ы, [[лабараторыя|лабараторыі]]. Інжынерны корпус звязаны з вытворчымі карпусамі аднапавярховым аб’ёмам, дзе размешчаны [[вестыбюль]] з [[гардэроб]]ам, [[фае]], [[канферэнц-зала|канферэнц-залы]] і блок абслугоўвання.