Павел Аляксандравіч Гальшанскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
'''Павел Аляксандравіч Гальшанскі''' (каля [[1490]] - [[1555]]), прадстаўнік роду [[Гальшанскія|Гальшанскіх]], сын [[Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі|Аляксандра Гальшанскага]] і Сафіі з Судзімонтаў, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду. У [[1504]] вучыўся ў [[Кракаўскі універсітэт|Кракаўскім універсітэце]], дзе выявіў вялікія здольнасці да [[філасофія|філасофіі]]. Пазней вучыўся ў [[Рым]]е (упамінаецца ў [[1512]]). Пасля вяртання ў [[ВКЛ]] стаў прэлатам-архідыяканам касцёла св. Станіслава ў [[Вільня|Вільні]]. Выхавацель будучага вялікага князя [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]]. 3 [[1530]] - біскуп луцкі, з [[1536]] - віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Ад бацькі і маці ўнаследаваў вялікую частку радавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў [[вялікі князь|вялікаму князю]].
 
==Партрэт==
 
У [[Літоўскі мастацкі музей|Літоўскім мастацкім музеі]] захоўваецца партрэт, які традыцыйна лічыцца прыжыццёвай выявай Паўла Гальшанскага<ref>http://www.ldm.lt/Naujausiosparodos/Krikscionybes_vadovas2.en.htm</ref>. У [[2001]] быў прыведзены шэраг аргументаў на карысць таго, што партрэт мае насамрэч пазнейшае паходжанне і выяўлены на ім жамойцкі біскуп [[Казімір Пац]]<ref>Kristina Sabaliauskaitė. The Portrait of Bishop Povilas Alšėniškis: New Premises for Its Identification and Attribution. Annuals of the Lithuanian Catholic Academy of Sciences, Vol. XIX, 2001. ([http://lkma.w3.lt/annuals/19annual_en.html#sabaliauskaite Кароткі змест па-англійску]).</ref>
 
-----
<references/>
 
{{літ|1=|Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.|Від=Б}}