Саюз беларускай моладзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 56:
СБМ фінансаваўся за кошт узносаў яго членаў, прыбыткаў ад правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, ахвяраванняў грамадзян і арганізацый, бюджэтных сродкаў нямецкіх акупацыйных улад, адлічэнняў германскіх прадпрыемстаў, што выкарыстоўвалі працоўную сілу яго членаў. Пярвічным звяном была дружына, у якую ўваходзілі 15—20 членаў аднаго ўзросту і полу; 3—5 дружын складалі грамаду (для юнакоў) і гурток (для дзяўчат). На чале дружыны стаяў дружыновы (дружыновая), грамады — грамадовы, гуртка — гуртовая, якіх прызначаў акруговы кіраўнік. У кожным павеце ўтвараліся «звязы» (для юнакоў) і кругі (для дзяўчат), іх узначальвалі звязовы і важатая, што прызначаліся Кіруючым штабам СБМ. Для падрыхтоўкі кіруючых кадраў саюза былі адкрыты школы ў Альбярціне ([[Слонімскі раён]]), [[Дразды (Мінск)|Драздах]] (пад [[Мінск]]ам), Фларыянаве ([[Ляхавіцкі раён]]) і Мінску (пры кіруючым штабе).
 
[[Выява:Bundesarchiv Bild 183-1991-0206-506, Weißrussland, Minsk.jpg|thumb|260px|Па дарозе на чыгуначны вакзал у Мінску ля цяперашняга цяперашняга [[Дом урада, Мінск|дому ўрада]] моладзь з Беларусі маршыруе міма старшыні Беларускай цэнтральнай рады, прафесара Астроўскага. Яны павінны прайсці навучанне ў Германіі для ваенных дзеянняў, чэрвень [[1944]]]]
За чэрвень [[1943]]—ліпень [[1944]] гг. на акупіраванай тэрыторыі Беларусі падрыхтавана каля 1500 функцыянераў малодшага, сярэдняга і вышэйшага звяна СБМ. На [[1 ліпеня]] [[1944]] г. адзінкі СБМ былі створаны ў 16 акругах і больш як 60 паветах, у іх налічвалася больш за 12,6 тыс. чал., з якіх 3,5 тыс. былі аб’яднаны ў рабочую групу СБМ «Германія» і працавалі на ваенных прадпрыемствах Германіі. Члены Саюза прыцягваліся да ваенна-будаўнічых і гаспадарчых работ на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 3 вясны [[1944]] г. пачалася вярбоўка ў ваенна-дапаможныя фарміраванні [[вермахт]]а і [[люфтвафэ]], [[Беларуская краёвая абарона|Беларускую краёвую абарону]], беларускія паліцэйскія батальёны.