Вялікае Нявольніцкае возера: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 27:
 
Плошча паверхні — 27 200 км². Найбольшая глыбіня — 614 м. Плошча [[вадазбор]]у — 971 000 км².
 
== Гісторыя ==
Продкі сучасных [[індзейцы|індзейцаў]] насялілі берагі Вялікага Нявольніцкага возера ў [[5 тысячагоддзе да н.э.|5]] тысячагоддзі да н. э. У сярэдзіне [[1 тысячагоддзе да н.э.|1]] тысячагоддзя да н. э. тут з'явіліся плямёны [[атабаскі|атабаскаў]]. [[Вялікабрытанія|Брытанскія]] гандляры футрам даведаліся пра існаванне возера ў [[1771]] г. У [[1786]] г. наваколлі былі даследаваны [[Аляксандр Мак-Кензі|Аляксандрам Мак-Кензі]]. Назва возера была дадзена [[кры]], якія суправаджалі брытанскія экспедыцыі і варожа адносіліся да мясцовых атабаскаў, называлі іх [[славі]] («[[рабства|рабы]]»). З сярэдзіны [[19 стагоддзе|XIX]] ст. прадстаўнікі [[Кампанія Гудзонава заліва|Кампаніі Гудзонава заліва]] адчынялі гандлёвыя факторыі, што паступова ператварыліся ў сталыя паселішчы.
 
У [[20 стагоддзе|XX]] ст. на поўнач ад возера здабывалі [[золата]] і [[дыямент]]ы, пры гэтым вада была забруджана атрутнымі элементамі накшталт [[мыш’як]]а. У [[1978]] г. пры ўдары аб лёд возера ўзарваўся [[СССР|савецкі]] [[Штучны спадарожнік Зямлі|спадарожнік]] «Космос-954» з [[Ядзерны рэактар|ядзерным рэактарам]] на борце. Ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся добраахвотнікі з [[Канада|Канады]] і [[ЗША]].
 
У нашы дні Вялікае Нявольніцкае возера прыцягвае [[турызм|турыстаў]]. У паўднёвай і заходняй частках развіваецца [[рыбалоўства]]. У 1967 г. вакол возера была пабудавана ўсесезонная [[шаша]]. Узімку пракладаюць часавую дарогу па лёдзе для дастаўкі грузаў з поўдня на поўнач.
 
== Спасылкі ==