Крычаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 86:
У [[1358]] Крычаў далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]], дзе ўвайшоў у склад Мсціслаўскага княства. У [[14 стагоддзе|ХІV]]—[[18 стагоддзе|XVIII]] стст. існавалі Крычаўскія гарадскія ўмацаванні. З кан. [[15 стагоддзе|ХV ст.]] горад увайшоў у склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]], дзе стала цэнтрам [[Крычаўская воласць|воласці]], уладання [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікіх князёў]]. У [[1507]] і [[1508]] [[Маскоўская дзяржава|маскоўскія]] захопнікі безвынікова намагаліся авалодаць Крычавам. У часы [[Інфлянцкая вайна|Інфлянцкай вайны]] ([[1558]]—[[1582]]) у [[1564]] яны зноў двойчы спрабавалі захапіць горад.
 
[[Файл:Kryčaŭ, Sož. Крычаў, Сож (M. Ivanov, 1784).jpg|thumb|300px|Горад на акварэлі М. Іванова, пач. XIX ст.]]
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай ([[1565]]—[[1566]]) Крычаў увайшоў у склад [[Мсціслаўскае ваяводства|Мсціслаўскага ваяводства]]. З [[17 стагоддзе|ХVII ст.]] ён стаў цэнтрам [[Крычаўскае староства|староства]], якое знаходзілася ў валоданні [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У [[17 стагоддзе|ХVII]]—[[18 стагоддзе|XVIII]] стст. аснову планавальнай кампазіцыі Крычава складаў [[Крычаўскі замак|замак]], ад якога цягнуліся вуліцы; было 8 цэркваў, касцёл, сінагога. Сфарміраваўся другі цэнтр горада — Рынак.