А1 (тэлекам-правайдар): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 293:
=== Дапамога дзецям ===
Дабрачынны праект #velcombegom – адна з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў кампаніі: штогод з 2015 па 2019 праводзілася 2-3 дабрачынныя акцыі<ref>{{Cite web|url=https://www.a1.by/ru/company/news/p/velcombegom_results_01.07.2019|title=#velcombegom финиширует|publisher=A1.by|lang=ru|accessdate=2019-09-14}}</ref>. Мэта праекта – аказанне дапамогі дзіцячым медыцынскім установам і садзейнічанне прасоўвання здаровага ладу жыцця і папулярызацыі бегу. Бенефіцыярамі акцыі былі рэспубліканскія дзіцячыя цэнтры медыцынскай рэабілітацыі, Дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў c асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іншыя дзіцячыя медыцынскія ўстановы. За час правядзення праекта кампанія пералічыла ім больш за 700 000 беларускіх рублёў фінансавай дапамогі. У 2018 г. акцыя «Бягучыя гарады» #velcombegom стала пераможцам Міжнароднага конкурсу камунікацыйных праектаў Eventiada IPRA Golden World Awards 2018 у намінацыі «За лепшы праект у сферы здаровага ладу жыцця»<ref>[http://marketing.by/novosti-rynka/proekt-begushchie-goroda-velcombegom-stal-pobeditelem-mezhdunarodnogo-konkursa-kommunikatsionnykh-pr/ «Бегущие города #velcombegom» стал победителем Международного конкурса коммуникационных проектов в Москве]</ref>.
 
23 чэрвеня 2020 года кампанія А1 і [[Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь]] запусцілі дабрачынную спартыўную анлайн-акцыю «100 гадзін в е А1: Падтрымай TEAM BY!»<ref>{{Cite web|url=https://www.belta.by/society/view/blagotvoritelnost-i-sport-onlajn-a1-i-nok-belarusi-zapuskajut-aktsiju-v-pomosch-detjam-395842-2020|title=Благотворительность и спорт онлайн: А1 и НОК Беларуси запускают акцию в помощь детям|publisher=belta.by|lang=ru|accessdate=2020-06-29}}</ref>. Па выніках акцыі А1 акажа фінансавую падтрымку Рэспубліканскаму клінічнаму цэнтру паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям.
 
Падтрымкай людзей з аўтызмам А1 займаецца з 2015 г. У 2016 г. па ініцыятыве МДГА «Дзеці. Аўтызм. Бацькі» і кампаніі А1 на базе Студыі Пушкаровай быў створаны Сямейны інклюзіў-тэатр «і», якому кампанія аказвае фінансавую і інфармацыйную падтрымку ў якасці генеральнага партнёра. З 2016 г. А1 прымае ўдзел у штогадовай міжнароднай акцыі Light It Up Blue 2 красавіка, накіраванай на падтрымку людзей з аўтызмам<ref>[https://telegraf.by/2016/04/48/318337-zajgi-sinim-v-ramkah-socialnoi-akcii-velcom-minskie-zdaniya-vklyuchili-sinyuyu-podsvetku «Зажги синим!»: в рамках социальной акции velcom минские здания включили синюю подсветку]</ref>.