Розніца паміж версіямі "Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка"

(Гэта і будзе зроблена, такое распараджэнне сёння ёсць, і падатковыя органы прыступілі да працы — ну крута жа)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка [[25 студзеня]] [[2018]] года падпісаў Дэкрэт № 1, якім прадугледжаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Дакумент накіраваны ў першую чаргу на актывізацыю работы органаў улады па максімальным садзейнічанні грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванні працоўнай занятасці і самазанятасці насельніцтва. У новы Дэкрэт не ўвайшлі нормы аб спагнанні з працаздольных непрацуючых грамадзян збору на фінансаванне дзяржрасходаў. Пры гэтым асобы, якія раней прызнаваліся плацельшчыкамі гэтага збору, вызвалены ад яго выплаты<ref>[http://president.gov.by/by/news_by/view/zatsverdzhany-mery-pa-sadzejnichanni-zanjatastsi-u-belarusi-17951/ president.gov.by]</ref>.
 
[[15 сакавіка]] [[2018]] года на сустрэчы з суддзямі [[Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыйнага Суда]] Аляксандр Лукашэнка закрануў пытэнне канстытуцыйнага рэферэндума, заявіўшы, што «патрэбныя напрацоўкі». Таксама ён адзначыў, што, з яго пункта гледжання, частка функцый павінна перайсці ад [[Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь|прэзідэнта]] да іншых галін улады, асабліва трэба ўзмацніць ролю [[Выканаўчая ўлада|выканаўчай улады]]<ref name="tut">[https://news.tut.by/economics/588332.html Лукашенко об изменении Конституции: Часть функций должна перейти от президента другим ветвям власти]</ref>. [[2 красавіка]] глава [[ЦВК]] [[Лідзія Ярмошына]] ў кулуарах [[Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі|Палаты прадстаўнікоў]] заявіла, што падрыхтаваць рэферэндум можна за 70 дзён, а пройдзе ён за пазабюджэтныя сродкі. Пры гэтым яна не сказала, пра якія магчымыя змены ідзе гаворка, але ўдакладніла, што займацца пытаннем будзе галоўным чынам Канстытуцыйны суд<ref name="tut2">[https://news.tut.by/economics/587214.html Ермошина: ЦИК будет заниматься подготовкой референдума, а Конституционный суд — его вопросами]</ref>.
 
УАле часў штогадовагачас Паслання народу і парламенту [[2018]] года Лукашэнка заявіў, што нават не думаў пра рэферэндум аб змене Канстытуцыі<ref name="svabodaАРМ"/>:
{{Цытата|Нам зараз не да рэферэндума. Нам галоўнае выстаяць, а не каб муць падняць у краіне. Вы ж бачыце, хто патрабуе зменаў. Яны ж не будуць адказваць, якія наступствы будуць мець змены Канстытуцыі. Трэба спыніць гэтае браджэнне ў грамадстве.}}
[[ДэмакратычнаяТакі апазіцыяразварот Беларусі|Дэмакратычнаязвязвалі апазіцыя]]між звязала такі разваротіншым з нядаўняй перамогай у [[Арменія|Арменіі]] [[Пратэсты ў Арменіі (2018)|пратэстнага руху]] супраць вылучэнне былога прэзідэнта [[Серж Саргсян|Сержа Саргсяна]] на пасаду [[Прэм'ер-міністр Арменіі|прэм’ер-міністра]]. Раней у [[2015]] годзе ў выніку [[Канстытуцыйны рэферэндум у Арменіі (2015)|канстытуцынага рэферэндума]] паўпрэзідэнцкая сістэма кіравання ў Арменіі была заменена на парламенцкую<ref name="svabodaАРМ">[https://www.svaboda.org/a/29189026.html Лукашэнка: «Пра рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі нават ня думаў». Палітоляг: «Армэнія моцна астудзіла яго»]</ref>.
 
[[13 жніўня]] [[2018]] года Аляксандр Лукашэнка здзейсніў рабочую паездку ў [[Аршанскі раён]], праблемам развіцця якога ён даручаў ураду надаць адмысловую ўвагу ў красавіку [[2017]] года. Паводле словаў Прэзідэнта, выкананне яго даручэнняў па развіцці рэгіёна мусіла стаць «лакмусовой паперкай» працы ўрада. Сітуацыя на [[Аршанскі інструментальны завод|Аршанскім інструментальным заводзе]] выклікала рэзкую крытыку прэзідэнта ў бок якасці працы мясцовых органаў улады, кіраўніцтва галін і прадпрыемстваў<ref>[https://sputnik.by/economy/20180813/1037065997/lukashenko-poekhal-inspektirovat-orshanskij-rajon.html Лукашенко поехал инспектировать Оршанский район]</ref>. [[14 жніўня]] [[2018]] года на нарадзе па [[Аршанскі раён|Аршанскім раёне]] прэзідэнт устроіў разнос усёй верхавіне вертыкалі ўлады. Лукашэнка загадаў адправіць у адстаўку міністра прамысловасці [[Віталь Міхайлавіч Воўк|Віталя Воўка]] і міністра архітэктуры і будаўніцтва [[Анатоль Чорны|Анатоля Чорнага]], а таксама запатрабаваў «кадравыя прапановы»<ref>[https://news.tut.by/economics/604588.html Пять вопросов после президентского разноса]</ref>. [[16 жніўня]] Воўк і Чорныяны былі афіцыйна вызвалены ад сваіх пасад, строгая вымова была аб’яўлена [[Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта|старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта]] [[Мікалай Шарснёў|Мікалаю Шарснёву]], Дзяржаўны сакратар [[Савет Бяспекі Беларусі|Савета Бяспекі Беларусі]] [[Станіслаў Зась]] і Старшыня [[Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь|Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта]] [[Алег Міхайлавіч Двігалёў|Алег Двігалёў]] папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці, [[Аляксандр Пазняк]] вызвалены ад пасады [[старшыня Аршанскага райвыканкама|старшыні Аршанскага райвыканкама]], на яго месца прызначаны [[Ігар Ісачанка]]<ref>[http://president.gov.by/by/news_by/view/sluzhbovyja-asoby-prytsjagnuty-da-adkaznastsi-za-nevykananne-daruchennjau-prezidenta-19311/ Службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці за невыкананне даручэнняў Прэзідэнта]</ref>.
 
[[18 жніўня]] Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва ўрада. [[Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь|Прэм’ер-міністрам]] стаў [[Сяргей Румас]], заменены чатыры з пяці намеснікаў прэм’ера, а таксама прызначаны новыя міністры [[Дзмітрый Міхайлавіч Мікулёнак|архітэктуры і будаўніцтва]], [[Павел Уладзіміравіч Уцюпін|прамысловасці]], [[Канстанцін Канстанцінавіч Шульган|сувязі і інфарматызацыі]], [[Дзмітрый Мікалаевіч Крутой|эканомікі]] і [[Раман Аляксандравіч Галоўчанка|старшыня ДВПК]]<ref name="nn">[https://nashaniva.by/?c=ar&i=214578 Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры]</ref>.