Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадаў супрацоўніка
арфаграфія
Радок 55:
 
== Гісторыя ==
5 чэрвеня 1969 года [[Савет Міністраў БССР]] зацвердзіў Пастанову № 201 аб стварэнні Інстытута механікі металапалімерных сістэм (ІММС) на аснове Аддзела механікі палімераў, які існаваў з 1963 года. У Інстытуце стварылі палімерныя матэрыялы, што павялічылі рэсурс і надзейнасць машын, зменшылі адмоўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Таксама распрацавалі спосабы кіравання ўласцівасцямі палімераў пры дапамозе ўздзеяння [[Электрычнае поле|электрычнага]] і [[Магнітнае поле|магнітнага]] палёў, [[Іанізавальнае выпраменьванне|іанізуючага выпраменьвання]] і фізіка-хімічнага мадыфікавання; вырабілі арыгінальнае абсталяванне для атрымання такіх матэрыялаў. У Інстытуце працавалі акадэмікі [[Уладзімір Белы]] і [[А. І. Свірыдзёнак]]<ref name="а"/>. У 1970 годзе Уладзімір Белы атрымаў Ганаровы медаль Жакара за навуковыя вынікі ў галіне [[Трыбалогія|трыбалогіі]] ад Французскага таварыства інжынераў-механікаў. У 1972 годзе Дзяржаўную ўзнагароду БССР у галіне навукі і тэхнікі атрымалі 8 навукоўцаў ІММС — У. Белы, Э. Я. Канавалаў, В. Г. Карэцкі, [[Барыс Купчынаў]], [[Валянцін Саўкін]], Анатоль Свірыдзёнак, [[Сяргей Шчарбакоў]] і [[Віктар Старжынскі]]. У 1973 годзе ўзвялі 9-павярховы лабараторны корпус ІММС. У 1976 годзе У. Белы, А. Свірыдзёнак, [[Марк ПетраковецПетракавец]] і В.Саўкін выдалі па-руску манаграфію «Трэнне і знос матэрыялаў на аснове палімераў», якую перавыдалі ў 1982 годзе па-англійску ў Лондане. У 1978 годзе Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэхнікі атрымаў [[Павел Сысоеў]]<ref>{{cite web|author=|title=Гісторыя|url=http://mpri.org.by/ob-institute/istoriya.html|publisher=Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага|language=ru|date=2018|accessdate=27 верасня 2018}}</ref>.
 
У 1980 годзе ІММС пачаў выдаваць па-англійску і па-руску часопіс «Трэнне і знос». У 1986 годзе ў Інстытуце стварылі Савет па абароне кандыдацкіх дысертацыяў, у 1992 годзе — доктарскіх. У 1994 годзе ІММС атрымаў імя Уладзіміра Белага. З 1996 года сталі выдаваць па-руску часопіс «Матэрыялы. Тэхналогіі. Інструменты», які з 2015 года называецца «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі». На 1998 год у Інстытуце было 11 аддзелаў, аспірантура і дактарантура, савет па абароне [[Кандыдат навук|кандыдацкіх]] і доктарскіх дысертацыяў. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: кіраванне трываласнымі, адгезійнымі, супрацьфрыкцыйнымі і супраць каразійнымі ўласцівасцямі кампазітаў на аснове арганічных і неарганічных [[палімер]]аў з мэтай стварэння матэрыялаў для дэталяў і вузлоў [[машына|машын]], абсталявання і прылад; спосабы разліку дэталяў з палімерных кампазітаў. На 1998 год у Інстытуце працавалі [[Член-карэспандэнт|члены-карэспандэнты]] [[Б. І. Купчынаў]] і [[Ю. М. Плескачэўскі]]<ref name="а">{{крыніцы/БЭ|7|Інстытут механікі металапалімерных сістэм|аўтар=[[Юрый Плескачэўскі]]}}</ref>.