Антанімія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Антанімія''' — тып семантычных адносін лексічных адзінак, якія маюць процілеглае значэ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Антанімія''' — тып семантычных адносін лексічных адзінак, якія маюць процілеглае значэнне ('''антонімаў'''<ref>{{Крыніцы/БелЭн|1}}</ref>). Антанімічныя пары належаць да адной часціны мовы: [[назоўнік]]аў («дабро — зло»), [[прыметнік]]аў («шырокі — вузкі»), [[дзеяслоў|дзеясловаў]] («браць — аддаваць»), [[прыслоўе|прыслоўяў]] («далёка — блізка»). Паводле структуры падзяляюцца на ''аднакарэнныя'' («замкнуць — адамкнуць») і ''рознакарэнныя'' («сумны — вясёлы»). Вылучаюць ''поўную'', ''няпоўную'' (частковую) і ''кантэкстуальную'' антанімію. Поўныя антонімы адрозніваюцца ўсімі сваімі значэннямі («будаваць — разбураць»); частковыя супрацьпастаўляюць па адным або некалькіх значэннях («радасць — смутак»); кантэкстуальныя ўспрымаюцца толькі ў пэўным кантэксце: «'''Ласка і гнеў, ціша і бура!''' Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця» ([[Якуб Колас]]). Мнагазначнае слова можа мець антонімы да кожнага ці некалькіх сваіх значэнняў («глыбокая рака — мелкая рака»), («глыбокія веды — павярхоўныя веды»). Антанімія не ўласцівыя словам з канкрэтным значэннем («шафа», «бяроза», «стадыён»), вузкаспецыяльным тэрмінам, уласным імёнам, [[лічэбнік]]ам, [[займеннік]]ам і службовым словам.
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/БелЭн|1}}
{{зноскі}}