Бурундзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 68:
Адрозніваецца незвычайна высокай шчыльнасцю насельніцтва. У этнічным складзе насельніцтва пераважаюць [[хуту]] (85%), другі значны народ - [[тутсі]]. Узровень урбанізацыі вельмі нізкі — станам на 2019 у гарадах жыве ўсяго 13,4 % насельніцтва!
 
Бурундзі адносіцца да ліку найменш развітых краін свету. ВУП на душу насельніцтва (нават разлічаны па ППЗ!) не перавышае 1000 даляраў. Каля 90 % эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Часам здараецца, што жыхары бедных аграрных краін задаволены сваім жыццём, але гэта не пра Бурундзі: у 2018 краіна заняла апошняе месца ў сусветным рэйтынгу шчасця.<ref>https://www.theguardian.com/world/2018/mar/14/finland-happiest-country-world-un-report</ref>

Грашовая адзінка — бурундзійскі франк (каля 3000 бурундз. фр. за 1 дол. ЗША ў верасні 2020)<ref>https://www.tourprom.ru/information/currency/burundi/</ref>. Бурундзі з'яўляецца членам [[Афрыканскі Саюз|Афрыканскага Саюза]]. У 2009 увайшла ў склад Усходне-Афрыканскай Супольнасці, што ўзмацніла сувязі з суседзямі.<ref>https://www.eac.int/</ref>
 
== Геаграфія ==
Радок 147 ⟶ 149:
Галоўнымі артыкуламі імпарту з’яўляюцца прадукты харчавання, аўтамабілі, нафтапрадукты і папера; экспартуюцца золата (43 % экспарту ў 2018), кава (у 2000-х яна давала 80 % валютных паступленняў), чай, цукар, руды каляровых металаў ([[волава]], [[вальфрам]] ды [[цырконій]]), дрэва. Экспартная выручка складае 50 % ад выдаткаў на імпарт.
 
[[File:Truck and bicylists near Gitega, Burundi.jpg|thumb|Гасцінец на [[Гіцега|Гіцегу]]. БурундзіцыЗаасфальтавана тут менш за 10 % дарог. А яшчэ бурундзіцы шануюць [[веласіпед|ровары]]]]
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца краіны субрэгіёна, з далёкага замежжа — [[Бельгія]], [[Францыя]], [[Германія]], [[Кітай]], [[Саудаўская Аравія]], [[Індыя]]. У 2010-х галоўным імпарцёрам для тавараў Бурундзі сталі [[Аб'яднаныя Арабскія Эміраты]], якія скупляюць усё золата.
 
Чыгуначная сетка адсутнічае. Працягласць шашэйных і грунтавых дарог складае парадку 6 тыс. км. Суднаходства здзяйсняецца ў асноўным па возера Танганьіка і рэках яго басейна. Праз порт Бужумбуры на Танганьіцы ажыццяўляецца асноўная частка знешняга гандлю — тавары плывуь у Танзанійякі азёрны порт [[Кігома]], адкуль на чыгунцы трапляюць да акіяна. У Бужумбуры маецца аэрапорт міжнароднага класа — адзіны на ўсю краіну з асфальтавай УПП. Самы папулярны накірунак — [[Кігалі]], сталіца суседняй Руанды. Асноўнымі авіяперавозчыкамі з’яўляюцца замежныя «Эфіопія эрлайнс» і «Кенія эрвейс» ды інш.. Чыгуначная сетка адсутнічае. Ёсць план на далёкую перспектыву: злучыць чыгункай Бужумбуры з [[Кігалі]] і [[Кампала]]й з далейшым выхадам на Кенію.
 
{{зноскі}}