Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава|Пецярбургскую кансерваторыю]] ў 1915 годзе. З 1913 года артыст тэатра «Музычнай драмы». З 1915 года саліст [[Марыінскі тэатр|Марыінскага тэатра]], дзе выканаў партыі Ганца ў оперы «Казка пра цара Салтана», Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў оперы «Хаваншчына» [[Мадэст Мусаргскі|М. Мусаргскага]], Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916 годзе працаваў у [[Александрынскі тэатр|Александрынскім тэатры]]. Спяваў сумесна з [[Фёдар Шаляпін|Ф. Шаляпіным]].
 
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі [[Інбелкульт]]а, выкладчык опернага і харавога класаў [[Беларускі музычны тэхнікум|Беларускага музычнага тэхнікума]]. Сярод яго вучняў былі [[Пігулеўскі]], [[Няборская]], [[Ашкіназі]], [[Т. Баначыч]], [[Архіпаў]], а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу [[Л. Александроўская]]. Арганізатар [[Беларускі студыйны хор|Беларускага студыйнага хору]] ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер [[Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі]]). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў [[БДТ-1]] ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» [[А. ДаргамыжскагаДаргамыжскі|А. Даргамыжск]]ага (14-15 мая 1927). З 1927 года дырэктар [[БДТ-1]], зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне». З 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў.
 
З 1933 года ў [[Ленінград]]зе, намеснік дырэктара [[Оперная студыя імя Рымскага-Корсакава|Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава]], рэжысёр [[Вандроўная опера Усерасійскага тэатральнага таварыства|Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства]]. З 1937 года працаваў ва [[Украіна|Украіне]].
 
У чэрвені 1943 года вярнуўся на радзіму, кіраўнік аддзела мастацтва [[БЦР]] і аддзела культуры і мастацтва [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]]. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр [[Мінскі гарадскі тэатр (1941—1944)|Мінскага гарадскога тэатра]]. Разам з [[Тодар Лебяда|Тодарам Лебядой]] паставіў яго п’есу «[[Загубленае жыццё]]». З 1944 года ў [[Берлін]]е. У літаратуры даецца інфармацыя, што гэтым часам В. Селях сумесна з [[Мікола Равенскі|М. Равенскім]] стварыў канцэртна-эстрадную групу пры прапагандысцкай установе [[Вінета (арганізацыя)|«Вінета»]]<ref>''Селях С. У.'' Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха // Мастацтва, № 6, 2001. — С. 48.</ref>.