Акадэмічны асяродак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 1:
'''Акадэмічны асяродак''' — назва групаў і асобных людзей у [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэміі Навук БССР]] ў 1960—1970-я, якіх характарызуюць {{не перакладзена 5|нацыянал-дэмакратыя|нацыянал-дэмакратычныя перакананні|uk|Націонал-демократія}} і спробы легальнай актыўнасці ў тагачасных умовах.<ref>{{Cite web|ref=slounik|url=http://www.slounik.org/153726.html|title=Акадэмічны асяродак (1960-1970-я)|publisher=slounik.org|accessdate=2020-09-15}}</ref>
==Гісторыя==
Абстаноўка 1960-х гадоў у краіне характарызавалася ліквідацыяй беларускага школьніцтва, беларускамоўнага перыядычнага друку. Айчынную літаратуру пачыналі вывучаць па расійскіх перакладах, а чынавенства спяшалася здзейсніць заклік [[Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў|Хрушчова]] хутчэй прыйсці да камунізму, пазбавіўшыся роднай мовы. Становішча ж у Акадэміі Навук БССР могуць тлумачыць такія факты: дырэктар Інстытуту мовазнаўства не ўмеў гаварыць па-беларуску, не карысталіся беларушчынай дырэктары іншых навуковых інстытутаў, навуковая літаратура за рэдкімі выключэннямі друкавалася па-расійску. Прыём у аспірантуру ішоў праз шчыльнае партыйнае сіта. Значная частка супрацоўнікаў, асабліва звязаных з беларусазнаўствам, з’яўлялася спэцагентурай.