Абарыгены Канарскіх астравоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
 
=== Заняткі ===
[[Выява:MNH - Schüssel Garafia.jpg|thumb|Пасудзіна з вострава [[Гамера]]]]
Асноўнымі заняткамі карэннага насельніцтва [[Канарскія астравы|Канарскіх астравоў]] здаўна былі [[земляробства]], [[жывёлагадоўля]] і [[рыбалоўства]]. Вырошчвалі [[Ячмень звычайны|ячмень]], [[бабовыя]], на [[Гран-Канарыя|Гран-Канарыі]] — [[пшаніца|пшаніцу]]. Адбор насення дазваляў атрымліваць дастатковыя ўраджаі [[Збожжавыя культуры|збожжа]] нават у засушлівыя гады. Характэрна, што нават у наш час канарскія фермеры вырошчваюць сарты ячменя, якія бяруць пачатак ад раслін, што раслі на гародах абарыгенаў<ref>[https://www.abc.es/espana/canarias/abci-guanches-hacian-gofio-cebada-vino-marruecos-201701091911_noticia.html Los guanches hacían gofio con cebada que vino de Marruecos]</ref>. Звычайнай ежай з'яўлялася ''гофіа'' — смажаная ячменная [[мука]] з [[арэх]]авым смакам<ref>[https://www.gran-canaria-info.com/en/content/eat-drink-fun/what-do-the-canary-islands-have-in-common-with-tibet-ethiopia Gofio: The History & Origins Of An Ancient Canary Islands Food]</ref>. На [[Тэнэрыфэ]] падрыхтоўкай палеткаў да сяўбы займаліся мужчыны, астатняя праца клалася на жанчын. На Гран-Канарыі захаваліся шматлікія збожжасховішчы<ref>[https://www.hellocanaryislands.com/first-settlers/ The first
settlers of the Canary]</ref>. Зямлю апрацоўвалі завостранымі каламі. Астравіцяне таксама збіралі плады дзікіх раслін, у тым ліку [[фінікі]].